Работнікі Цэнтра рамёстваў запрасілі на семінар-практыкум бібліятэкараў і музейных супрацоўнікаў. Дырэктар Цэнтра Вольга Давыдкіна распавядала аб навукова-даследчай рабоце, экспедыцыйных даследаваннях.

Майстар-клас ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Русаковіч госці атрымалі з відэафільма “Жывая спадчына”. А на стварэнне ўласнага маленькага саламянага шэдэўра натхніла прэзентацыя выдання “Рухаўскія дываны”. На старонках буклета адлюстравана гісторыя, творчы шлях майстроў з вёскі Рухава, апісаны працэс вырабу дываноў і змешчаны каталог унікальных твораў.

Урок-практыкум правяла майстрыха Святлана Змітрук. Цяпер у гэтага віда творчасці стала яшчэ больш прыхільнікаў і прадаўжальнікаў.

Вікторыя СЫЦІК.
Фота аўтара.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь