12.5 C
Старые Дороги
Четверг, 26 июня, 2025

ПЕРШЫ. «Савецкая» Беларусь

Пасля развала Саюза слова “савецкі” вымаўлялася з іранічнай і асуджальнай інтанацыяй. У былых братніх рэспубліках усё савецкае спешна адпраўлялі на звалку гісторыі — выкідалі, вычышчалі, вытраўлівалі, як неразумныя дзеці знішчаюць бацькоўскі нажытак у хаце, што дасталася ім у спадчыну. Новаспечаныя кіраўнікі народаў з радасцю схапілі па сваім кавалку ўлады і паляцелі ў новае жыццё, дзе ў іх быў новы статус і іншыя магчымасці, перш за ўсё — асабістага ўзбагачэння.. 

Інакш успрыняў рэзкія перамены народ.
Мала хто радаваўся.

У ліпені 1994 года на старонках самай высокай грамадскай трыбуны — раёнкі — чытачы шчыра дзяліліся сваімі думкамі. Вось што напярэдадні выбараў прэзідэнта пісаў у сваім лісце ў рэдакцыю старшыня саўгаса “Слабадскі” Л. Доўгаль:

«…Наших «вождей» из их руководящих кабинетов, как правило, выносили в «мир иной» ногами вперед. Героическое чередовалось с трагическим, успехи с неудачами и т. д. Но главное было в том, что человек труда жил не только сегодняшним днем: были надежды и уверенность в дне грядущем, в том, что наши дети будут жить лучше нас.
Завоевания октября, достижения социализма, гарантии прав и свобод граждан были конституционно закреплены в Основном законе. Свои основные права — право на жизнь, на труд, на социальную справедливость — народ отстоял на ратных и трудовых фронтах.

Август 1991 года и последовавшие за ним явления в политической, экономической и духовной сферах нашего общества подобно чудовищному прессу растоптали судьбы целых народов, ввергли в пропасть нищеты и бесправия сотни миллионов людей труда. «Трехглавый Беловежский змей» в лице Ельцина, Кравчука, Шушкевича в сговоре с Горбачевым и являлись этой самой “пятой колонной”, которая по указке западных спецслужб, при их, в первую очередь, финансовой поддержке, развалила некогда могучий СССР. Расчленили некогда мощное государство на отдельные карликовые княжества.

Политический беспредел привел к краху экономики. Подкинутый частнособственнический инстинкт послужил основой деградации нравственных устоев нашего общества. Новоявленные «демократические князья», используя все средства массовой пропаганды и агитации, вещают, и все при этом от имени народа, о том, что путь (ранее перестройки, а теперь реформ) — это путь ко всеобщему благоденствию. Но я уверен, что уже за минувшие три года вы все убедились в том, что этот путь — это путь не к капитализму, не к демократизму, а образно говоря словами известного в районе человека О. Мурашки, «к сволочизму».

Сегодня остановились фабрики и заводы в городах. Экономическая удавка захлестнулась на шее большинства коллективных крестьянских хозяйств. Сегодня власть имущими делается все, чтобы лишить людей куска хлеба. Политика, экономика, да и сама «госпожа природа» работают против крестьян.
…Мы с вами поставлены перед фактом выбора президента и, конечно же, выберем его. Так давайте же думать, люди!»

Кожны радок у гэтым тэксце, як франтавы бінт крывёю, наскрозь прапітаны гневам, болем, трывогай за будучыню…

Першы Прэзідэнт Беларусі заўжды падзяляў меркаванні свайго народа. Ён не пабаяўся падацца несучасным, непапулярным, не спадабацца Захаду, абраўшы для Беларусі іншы шлях.

Ён грунтаваўся не на разбурванні і пераацэнцы мінулага: будаўніцтва маладой краіны было распачата з ужываннем савецкіх, трывалых і правераных часам, канструкцый.
Сацыяльна арыентаваная дзяржаўная мадэль, недапушчэнне рэзкага расслаення грамадства на бедных і багатых, кантроль дзяржавы над развіццём эканомікі, паступовы пераход да рынкавых адносінаў, культурны код — усё гэта савецкая спадчына, выкарыстаная беларусамі на шляху ў будучыню.

Калі спачатку з нас кпілі як са спадкаемцаў Саюза, то з цягам часу жадаючых пажартаваць ўсё меней, а сёння многія госці нашай краіны шчыра прызнаюцца, што ў нашай “савецкай” Беларусі яны адчуваюць камфорт і настальгію.
Сёння ўжо ніхто не можа аспрэчыць вернасць выбару, які даў дзяржаве эканамічную, сацыяльную стабільнасць і не толькі.

Сваёй падкрэсленай пашанай да сацыялістычнага мінулага Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўратаваў самае дарагое, сапраўды бясцэннае: жыцці і душы некалькіх пакаленняў сваіх суаайчыннікаў. Без перабольшвання.

Вы памятаеце, які эмацыянальны шок страсянуў грамадства, калі савецкіх людзей раптам пазбавілі іх ідэалаў, абясцэнілі сэнс іх жыцця?..

Дзясяткі, сотні тысячы прайшлі праз пакутлівую душэўную ломку, сапраўдны адчай, дэпрэсію.

Вытрымалі не ўсе.

Я памятаю сакратара партарганізацыі на адной з маладзечанскіх фабрык — вельмі перакананую, правільную, адукаваную жанчыну. Яе перакананні былі абсалютна шчырымі; яна жыла і працавала для светлай будучыні. Была ўся ў рабоце; нават сям’і не завяла…

Калі абрушыўся Саюз і распачалася траўля камуністаў, у адзін з вечароў яна, пераапрануўшыся ў святочны касцюм, проста легла на ложак і выпіла смяротную дозу снатворнага. На яе стале стаяў каляндар, на лістку якога была ручкай пастаўлена вялікая кропка… Яна загадзя выбрала дзень (выхадны), падрыхтавалася, намалявала гэту акуратную вялікую кропку. Яе ўчынак быў абдуманым і выпакутаваным.
Трагедыя аднаго жыцця растварылася ў бушуючым моры гора вялікай краіны, раскіданай ураганам перамен, як буслінае гняздо…

Колькі такіх людзей палегла на полі ідэалагічнай вайны —памёрла ад інфарктаў, былі цяжка паранены у самае сэрца, падкошаны несправядлівасцю і крыўдай?.. Немагчыма злічыць. А колькі яшчэ было б?.. Колькі б стала б ахвярамі палявання на камуністаў, актывістаў і дзяржслужачых, калі б яна разгарэлася, як у іншых былых рэспубліках Саюза?..

Неаб’яўленую грамадзянскую вайну, языкі полымя якой пачыналі ўжо шугаць тут і там, у самым пачатку рашучай рукой спыніў першы Прэзідэнт Беларусі.

Ён не дапусціў той ракавой памылкі, якой з’яўляецца адрачэнне народа ад свайго мінулага. Гэта заўжды гібельна, як гібельна адрачэнне дзяцей ад сваіх бацькоў. Гісторыя не вітае няўдзячнасць: яна помсціць за яе.

І калі многія ў 90-я забыліся, чым абавязаны Саюзу, то мы — не. Мы заўжды памяталі, што без кастрычніка 1917 года не было б БССР і сучаснай суверэннай Беларусі. Дасягненні і набыткі папярэдніх пакаленняў для нас — не абуза, а скарб. Мы разумеем, што ўсё наша — гэта і ёсць МЫ, і зыходзім з гэтага ва ўсіх сваіх думках і ўчынках.

Пачатак гэтаму разуменню, гэтаму высакароднаму і мудраму настрою грамадства паклаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка — першы Прэзідэнт, Настаўнік, Бацька свайго народа.

Іна КАНДАУРАВА.

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Яндекс.Метрика