20.5 C
Старые Дороги
Среда, 21 мая, 2025

Марыя Русаковіч — таленавіты майстар, чые “рухаўскія дываны” праславілі Старадарожчыну

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. З гэтым дэвізам крочыць па сцяжынцы лёсу народны майстар Беларусі па аплікацыі саломкай Марыя Міхайлаўна Русаковіч. 7 ліпеня яна адзначыла 80-гадовы юбілей.  Марыя Міхайлаўна — таленавіты майстар па ткацтве, вышыўцы, вырабе дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне. Яе “рухаўскія дываны” праславілі Старадарожчыну далёка за межамі Беларусі. Сваё захапленне жанчына пранесла праз усё жыццё. Самаробныя цуды — гэта кавалачак яе душы, яе радасць.

80-гадовы юбілей — добрая магчымасць сказаць Марыі Міхайлаўне словы падзякі за залатыя рукі і нястомнае сэрца, за жывую спадчыну, якую яна захоўвае і перадае маладому пакаленню.

Ужо больш за трыццаць гадоў не зарастае сцежка да хаты майстра ў вёсцы Рухава. Едуць і едуць журналісты ў дом, які нагадвае музей, дзе вочы разбягаюцца ад багацця колераў і ўзораў. Жанчыне заўсёды ёсць чым здзівіць гасцей. Здаецца, зараз Марыя Русаковіч у паважаным узросце — самы час адпачыць. Але ж творчасць прыносіць ёй адпачынак і асалоду. Яе руплівыя рукі ніяк не могуць спыніцца і адарвацца ад любімай справы.

Яшчэ ў пачатку 90-х да Марыі Міхайлаўны сталі наведвацца прадстаўнікі СМІ: хто з блакнотам, хто з дыктафонам. Тады яна цікавіла карэспандэнтаў больш як майстар па ткацтве і вышыўцы. Усе здзіўляліся ткацкаму станку, даматканым дарожкам, ручнікам, яркім вышываным посцілкам, падушкам, накідкам і толькі мімаходам звярталі ўвагу на “залатыя” дываны. А гаспадыня пра іх ніколі не забывалася. Спецыяльна для гасцей выстаўляла на канапу некалькі пано з саломкі на фоне чорнага, ёю ж вытканага на кроснах палатна. На адным — каласкі с ружовымі кветкамі, на другім — конь-агонь сярод кветак, на трэцім — галубкі ў россыпу рамонкаў і васількоў. Усіх цікавіла, як яна паспявае ўсё: праца, хатняя гаспадарка, пяцёра дзяцей. Марыя Міхайлаўна толькі ўсміхалася: “Я і не заўважыла, як выраслі дзеці. Мне нават лягчэй было, чым іншым, — столькі памочнікаў. Вышываць, ткаць, рабіць дываны магу з ранку да ночы. Ляжыць да гэтай справы душа”.

Ішлі гады. Яна працягвала займацца любімымі справамі. Працуючы ў васьмідзясятых гадах тэхнічным работнікам Рухаўскай школы, вяла яшчэ і заняткі ў гуртку, дзе дзялілася вопытам і знаёміла вучняў з сакрэтамі вырабу саламяных дываноў.
Зорны час майстрыхі зноў настаў у 2014 годзе. Спецыялісты Цэнтра рамёстваў разам з Марыяй Русаковіч заняліся адраджэннем традыцый стварэння “рухаўскіх дываноў”. І зноў адзін за адным паехалі карэспандэнты ў Рухава, толькі цяпер галоўным аб’ектам іх увагі стаў саламяны дыван. Жанчына была ўсім радая, бо яе справа атрымала другое жыццё. З ахвотай расказвала, хто навучыў незвычайнай аплікацыі, і пра ўсе яе тонкасці, і пры гэтым заўсёды дзякавала сваёй сям’і, якая падтрымлівала жонку і матулю ў гэтым захапленні. “Гэтаму рамяству я навучыла сваіх дзяцей. Муж дапамагаў у пошуку сюжэтаў і малюнкаў, а таксама займаўся вырабам рам. Доўгімі зімнімі вечарамі ўсёй сям’ёй працавалі над дыванамі. Узоры прыдумвала сама або брала ў мясцовых жанчын, у асноўным гэта прыродныя матывы”…

Колькі за ўсё жыццё зрабіла дываноў, умеліца нават прыкладна падлічыць не можа. І дарыла, і прадавала (плацілі па 25 рублёў). Заказы ішлі з усёй рэспублікі і з-за мяжы. Ніколі капейка ў хаце не была лішняя.

Не думала жанчына, што праз паўстагоддзя яе творчасць прынясе ёй званне народнага майстра Беларусі (яно прысвоена ў 2018 годзе), а праз два гады “рухаўскія дываны” набудуць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Шлях да гэтага быў доўгім. Шмат гадоў Марыя Русаковіч аддала стварэнню сапраўдных твораў мастацтва, стаяла ля вытокаў адраджэння саламянага рамяства Старадарожчыны.

Жанчына і сёння поўная творчых пошукаў і ідэй, працягвае ствараць свае непаўторныя “рухаўскія дываны”. Захоўвае народную традыцыю вырабу, таму работы адроз-ніваюцца самабытным каларытам, тэхнікай і якасцю.

Ужо не падлічыць, колькі разоў Марыя Міхайлаўна была ўдзельнікам абласных і рэспубліканскіх фестываляў, кірмашоў, святаў народнай творчасці. Высокі прафесіяналізм і мастацкі ўзровень яе вырабаў паднялі тэхніку аплікацыі саломкай па тканіне на новы ўзровень і выклікалі сапраўдную цікавасць аматараў народных рамёстваў. Сваёй творчасцю жанчына даказала, што аплікацыя саломкай далёка не “хатняе рукадзелле”, — яна заняла годнае месца побач з сапраўднымі творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Жадаем вам, Марыя Міхайлаўна, моцнага здароўя, творчага натхнення, поспехаў у цікавай справе і чым паболей высакакласных мастацкіх вырабаў, якія нараджаюцца пад вашымі рукамі і будуць доўга радаваць нас!

Тэкст:
Вікторыя СЫЦІК.

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Житель Шапчиц не платил алименты — и получил 1 год ограничения свободы

Браки иногда распадаются, но дети — это навсегда. Как бы...

22 мая будет работать общественная приемная по вопросам цен, качества и наличия товаров

Общественная приемная по вопросам цен, качества и наличия товаров...

За консультацией и помощью в решении любого трудового вопроса теперь можно обратиться по единому номеру

В Федерации профсоюзов начал работу Межотраслевой мониторинговый центр, главная...

Работник ОАО «Пастовичи» попался на краже 13 кило моркови

Морковь — не самый дорогой продукт, однако когда совсем...
Яндекс.Метрика