18.2 C
Старые Дороги
Воскресенье, 8 июня, 2025

Старадаражане адсвяткавалі Дзень Незалежнасці (фотарэпартаж)

Сёння  наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці. Урачыстыя мерапрыемствы ў гонар свята прайшлі і ў Старых Дарогах.

Сёлета ўрачыстая дата прыйшла ў наша жыццё на фоне складаных абставінаў: эпідэмія каронавірусу працягвае трымаць людзей у напружанні, а знешнепалітычны ціск на Беларусь узмацніўся як ніколі. Але цяжкасці маюць і адваротны бок: яны заўжды абуджаюць і абвастраюць у душы пачуцці, якія робяць нас лепш. Мы пачынаем мацней любіць і цаніць жыццё, мір, свабоду, радзіму. І чым далей час вядзе нас у будучыню ад дня 3 ліпеня 1944 года, тым мацней народная пашана да подзвігу савецкіх воінаў.

Дамінантай святочнага дня стала моцная, гучная, чыстая патрыятычная нота. Не першы ўжо год духоўную падтрымку грамадству ў гэты дзень аказвае царква, — раніцай у нашым Свята-Мікалаеўскім храме, як і ва ўсёй краіне, маліліся за Беларусь.
Афіцыйнае святкаванне пачалося мітынгам на брацкіх могілках.

На брацкіх могілках загінуўшых воінаў і партызан адбыўся мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў грамадскасці і працоўных калектываў.

 

Святочны настрой, кветкі ў руках і словы ўдзячнасці Салдатам Перамогі за мірнае неба над галавой — гэта шчыра і ад душы.

— Сёння мы адзначаем галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень незалежнасці, які неразрыўна звязаны з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта свята важнае для кожнага беларуса як памяць пра тых, хто адваяваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, сваёй працай і талентам клапоціцца пра тое, каб і надалей квітнела родная зямля. Ён — асаблівы для тых, кто выстаяў у цяжкія гады ваеннага ліхалецця і адраджаў краіну пасля вайны. Вечным болем у душах нашых суайчыннікаў будзе адзывацца Вялкая Айчынная вайна. І сёння нашыя сэрцы перапаўняе пачуццё вялікай удзячнасці тым, хто выкаваў Перамогу, гераічна змагаўся на палях вайны, — адзначыў старшыня райвыканкама Мікалай Карповіч.  

На мітынгу слова ўзялі старшыня раённага аб’яднання Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Міхаіл Няхай, прадстаўнікі моладзі і ваеннаслужачых.

Чырвонай ніткай праз іх выступленні прайшла думка пра вялікую каштоўнасць нашай незалежнасці, якая была дабыта высокаю цаною у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Памяць тых, хто загінуў у баях, змагаючыся за нашу свабоду, ушанавалі хвілінай маўчання. 

У знак пашаны ўсе ўдзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню на брацкіх могілках. 

 

       

 

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Посевной комплекс на «Белагро-2025» презентовал «АМКОДОР»

 Машинам производства "АМКОДОР", работающим на белорусской земле, создатели дают...

Сколько будет стоить школьная форма на новый учебный год?

Сколько будет стоить школьная форма на новый учебный год,...

Ребята из военно-патриотических лагерей посетили 8-ю бригаду РХБЗ

Ребята из военно-патриотических лагерей учреждений образования Стародорожского района посетили...
Яндекс.Метрика