19.5 C
Старые Дороги
Пятница, 17 мая, 2024

Танкісты з Чырчыка

1974-1975 гады. Строй ветэранаў Айчыннай яшчэ шчыльны і моцны, калона на парадзе ў Дзень Перамогі — шматлікая і доўгая, крок — па-салдацку гучны і зладжаны. Медалі і ордэны на святочных пінжаках — нібы ўказацелі франтавых дарог: Кенігсберг, Варшава, Прага, Берлін… Уся ваенная геаграфія тут.

У нашым невялікім раёне было многа сапраўдных герояў.

Час няўмольны. Сёння мы ўжо не можам пачуць з першых вуснаў расповяды пра вайну, але тут нам дапаможа самы шчыры і дасканалы сведак часу — газета. Яна перажывае пакаленні, уваскрашае падзеі і герояў свайго часу — варта адкрыць падшыўкі. Што мы з вамі і зробім.

«Танкісты з Чырчыка.

Для тых, хто памятае мінулую вайну, хто прайшоў сотні нялёгкіх франтавых дарог або выпрабаваў усе жахі фашысцкай акупацыі, гэта свята — асабліва светлае і радаснае. Яго чакалі маці ля дзіцячых калысак і народныя мсціўцы, салдаты на перадавой і тыя, хто ў савецкім тыле каваў зброю і вырошчваў хлеб для перамогі. У тое, што вораг будзе знішчаны і выгнаны з нашай зямлі, верылі і воіны, якія звалі сябе танкістамі з Чырчыка.

Хто ж яны? Не, гэта не жыхары горада Чырчыка, што ў сарака кіламетрах ад Ташкента. Гэта нашы землякі старадаражане. Іх было 14 чалавек. Калі ў 1939 годзе пачалася другая сусветная вайна і над Радзімай навісла пагроза фашысцкага нашэсця, яны былі прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Так атрымалася, што старадаражане трапілі на службу ў адзін з танкавых палкоў, які размяшчаўся ў гора-дзе Чырчыку. А потым іх можна было бачыць у Байрам-Алі, Кізыл-Арваце, Кушцы і Краснаводску. Але дзе бы ні служылі яны, гэта дружная сям’я заўсёды называла сябе тан-кістамі з Чырчыка. А рашылі даць сабе такую назву таму, што на базе іх палка і школы гэтага палка ў 1940-1941 гадах вырасла буйнае танкавае злучэнне.

Вестка аб тым, што фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, прыйшла і ў даліну гор Капет-Даг, у лагер. Адбыўся мітынг часці. Ад імя беларусаў, якія служылі ў гэтым танкавым злучэнні, выступіў аўтар гэтых успамінаў. У гэты ж дзень усе 14 старадаражан падпісалі рапарт з просьбай адправіць іх на Заходні форонт для абароны роднай Беларусі. Але хутка на фронт выехала ўсе танкавае злучэнне.

Ішлі жорсткія, упартыя баі. На Дняпры, ля сцен старажытнага Магілёва, яшчэ змагалася цэлая армія савецкіх воінаў, а вораг быў ужо ў Смаленску. Адборныя фашысцкія дывізіі арміі генерала Гудзер’яна імкліва рухаліся на Ельню, Пачынак, Спас-Дземенск. Гэта быў самы кароткі шлях на Маскву. Вось на гэты ўчастак і было перакінута наша танкавае злучэнне.

24 ліпеня ў адным з баёў удзельнічаў танкавы экіпаж трох родных братоў Аксяневічаў. Яны змагаліся з ненавісным ворагам, не шкадуючы жыцця. Але вось танк Аксяневічаў у абдымках полымя. У ім застаўся труп Лёні. Выпаўз з машыны Мікалай. Паранены Іосіф. А танкаў нашых застаецца ўсё менш і менш. Вораг не спыняецца. Рвецца наперад. Каля вёсак Сухі Пачынак і Садкі ў бой з гітлераўцамі ўступаюць і танкісты. Яны ідуць плячом к плячу з пехацін-цамі і атакуюць ворага. Чуецца голас Мікалая Аксяневіча: «Танкісты з Чырчыка! За нашу радзіму, за Перамогу, за мной!» Але бой няроўны. Там, на смаленскай зямлі, загінулі смерцю мужных камуніст Мікалай Аксяневіч, камсамолец Павел Санкевіч з вёскі Пасека, Міхаіл Праташчык з вёскі Старыя Дарогі, камсамолец Ермаліцкі з вёскі Горкі.

Больш 15 разоў прарываўся праз пярэдні край абароны і граміў тылы ворага на сваім Т-34 Мікалай Кузняцоў з вёскі Паськава Горка. З аднаго бою ён больш не вярнуўся ў сваю часць. Мужна змагаўся з ворагам і Мікалай Драко з вёскі Макарычы. Не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся з ворагам на палях Падмаскоўя Адам Майлычка з вёскі Падарэссе. У адным з наступальных баёў пад Ржэвам 8 жніўня 1942 года быў смяротна паранены. Усю вайну прайшоў Іван Чорны з вёскі Крамок. Ён быў ардынарцам, а потым ад’ютантам у двойчы Героя Савецкага Саюза Шутава. З 14 чалавек, якія ў свой час служылі ў горадзе Чырчыку пад Ташкентам і ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай, засталіся ў жывых трое.

Не ўсім выпала шчасце ўбачыць радасны Дзень Перамогі. Вечная памяць вам, мае дарагія танкісты з Чырчыка. Вы былі сапраўднымі выхаванцамі партыі і камсамола. Вечная памяць усім, хто аддаў сваё жыццё за шчасце Радзімы.
К. Бірук, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянер».

Из наградного листа по представлению К. Бирюка к Ордену Красной Звезды:
«Участник Великой Отечественной войны с первых дней. За время пребывания на фронте вырос от сержанта до офицера Красной Армии. Энергичный, инициативный офицер. Все задания Командования выполняет с исключительным рвением и аккуратностью. Командуя Ротой Управления бригады, неоднократно на деле показывал образцы беззаветного служения Родине. Много уделяет внимания и заботы в боевой учебе таких подразделений, как разведка, саперный взвод и взвод связи, в результате чего личный состав этих подразделений действует умело и дерзко. Разведчики своими смелыми вылазками неоднократно поставляли командованию бригады ценные сведения. Саперный взвод Роты, своей неутомимой работой в быстроте наведения переправ, разминировании путей прохода для танков, во многом способствуют выполнению боевой задачи танкистами.

В боях в составе 5-й армии с 8 по 20 января 1944 года благодаря умелому руководству тов. Бирюка Рота Управления хорошо справилась с поставленными задачами по обеспечению боя бригады. Связь в самые трудные минуты боя в результате самоотверженной работы радистов и телефонистов не прекращалась ни на минуту. Саперы и разведчики сумели хорошо разведать и провесить маршруты движения для танков, что во многом облегчило танкистов в бою в условиях болотистой местности.
За умелую организацию обеспечения боя, инициативность, мужество и отвагу в повседневной работе тов. Бирюк достоин награждения правительственной наградой орденом «Красная Звезда»

Начальник штаба 43 Гва. ТБР генерал-майор Мурашко».

«Франтавымі дарогамі

…Як часта не хапала гэтага «крыху пашанцавала» многім з тых, з кім гвардыі радавы Несцер Целеш спаў пад адкрытым небам на старэнькім, многа бачыўшым на сваім вяку добрага і благога, салдацкім шынялі, з кім еў з аднаго кацялка смачна прыгатаваную грэчневую кашу. Варожыя самалёты не выбіралі з калоны «зісаўцаў» жывучых і нежывучых, шчаслівых і нешчаслівых. Яны бамбілі і растрэльвалі з кулямётаў кожнага, хто не паспеў схавацца пад машынай або ў канаве, ці дзе-небудзь пад хвояй. Але і тут варожы асколак ці са свістам ціўкнуўшая куля знаходзілі сваю ахвяру. Многія пасля такіх налётаў так больш і не падымаліся з зямлі, а іх машыны перадавалі іншым вадзіцелям. І так з дня ў дзень, з месяца ў месяц, з года ў год. А вось Несцеру Целешу шанцавала. Усялякі раз ужо блізка падкрадаўшаяся ці занесшая над чалавекам сваю руку смерць раптам адступала. Яна адступала нават і тады, калі здавалася, што Несцеру Целешу ўжо не выкруціцца…

З берага штосьці крычалі, махалі рукамі. Несцер выглянуў з кабіны, азірнуўся. Потым зноў сеў за руль. Там, пад Вялікімі Лукамі, ішоў бой, цяжкі бой. Немцы насядалі. Здавалася, што яны вось-вось прарвуць абарону і ўварвуцца ў горад. Патрэбны боепрыпасы. Бадай, нішто так не чакаюць артылерысты, як гэтыя снарады, якія ляжаць тут, у скрынках на машыне. А з берага крычаць. І толькі цяпер радавы Целеш заўважыў, што пачарнеўшы лёд вельмі слабы, што ён гатовы ў любы момант трэснуць пад машынай і тады канец — смерць! Яго ЗІС яшчэ прабег некалькі метраў і, раптам, заднія колы нібы хто падкасіў. Машына пахіснулася, нахілілася на бок і, зашыпеўшы, бы гартаванае жалеза, стала заплываць халоднай лютаўскай вадой. Несцер адчыніў дзверкі і выскачыў. Паламаны лёд не ўтрымаў шафёра…

Несцеру Антонавічу расказвалі потым, што каб яшчэ сякунду ён прамарудзіў…
А машыну дасталі. І праз некалькі дзён ён зноў быў за рулем, вазіў на перадавую снарады. Углядаўся ў неба, з мінуты на мінуту чакаючы бамбардзіроўшчыкаў, каб зноў перахітрыць гітлераўцаў — застацца ў жывых і даставіць на перадавую боепрыпасы.
За дзесяць смелых рэйдаў пад бомбамі гвардыі радавы Целеш быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. А крыху раней яго грудзі ўпрыгожыў медаль «За баявыя заслугі». Другі медаль «За баявыя заслугі» Несцер Антонавіч атрымаў ужо на Далекім Усходзе, за ўдзел у баях з японцамі. І там ён на сваім ЗІСе ваяваў храбра, смела гледзячы смерці ў вочы.

Вось такі няпоўны расказ пра шафёра Вялікай Айчыннай вайны, які прайшоў шлях з баямі ад Рыгі да Ноўгарада, а потым ад Ноўгарада да Кенігсберга, які закончыў вайну на Далёкім Усходзе, Порт-Артуры. Вось такі лёс савецкага салдата, які збіраўся дэмабілізавацца з радоў Чырвонай Арміі восенню 1941 года, а прышоў дамоў толькі ў кастрычніку 1946 года.
Л. Шух».

Из наградного листа по представлению Нестера Телеша к медали «За боевые заслуги»:

«Телеш Н. А. за период пребывания в 503 отд. автороте показал себя на практической своей работе дисциплинированным, преданным делу партии Ленина — Сталина и своей Социалистичнеской Родине. Работая шофером на грузовой автомашине ЗИС 5 по подвозке боеприпасов, не имел ни одного случая простоя в пути, а также поломок и аварий. Машина находится постоянно в боевой готовности для любого выполнения боевого задания. Сам т. Телеш Н. А., не считаясь ни с какими трудностями, которые встречаются ему в его работе, при доставке боеприпасов с армейского склада для передовых позиций нашей части в условиях бездорожья снежных заносов груз доставлял по назначению и в срок. С 25 ноября 1942 года он перевез более 100 тонн груза. Т. Телеш Н. А. вполне достоин правительственной награды медали «За боевые заслуги».
Командир 303 автороты ст. лейтенант Игнатенко».

«Праз полымя дзвюх войнаў

Вясна 1918 года выдалася на дзіва цёплай і сонечнай. Не верылася тады шаснаццацігадоваму хлопцу Раману Жалдаку, што пад гэтым лагодным сонцам і блакітным небам дзесьці далёка грымяць гарматы і льецца людская кроў. Чуткі з грамадзянскай вайны прыходзілі ўсё больш трывожныя. Маладая краіна Саветаў знаходзілася ў кальцы франтоў. Белагвардзейцы і інтэрвенты імкнуліся жалезам і агнём знішчыць першую ў свеце ўладу рабочых і сялян.
…Крыўдна і балюча стала хлопцу, калі адзін з мясцовых багацеяў са з’едлівай усмешкай звярнуўся да мужчын, сядзеўшых на абчэсаных калодах пасярод вёскі:
— Хутка прыйдзе вашай уладзе канец… На век запамятаеце… Да вёскі Кармазы дайшла чутка, што недзе ў Віцебску пачалі фарміравацца чырвоныя палкі для барацьбы з белагвардзейцамі і замежнымі інтэрвентамі. Першым яе прывёз са Старых Дарог чырвонаармеец Іван Каролька, які пасля шпіталя вярнуўся на некалькі дзён дамоў на папраўку. Яго расказы пра цяжкія баі з ворагамі Савецкай улады, пра мужнасць людзей, да канца адданых рэвалюцыі, уразілі Рамана. Праз некалькі дзён ён тайком ад бацькоў паехаў на цягніку ў Віцебск. Так хлопец з беларускай вёскі Кармазы стаў у рады абаронцаў першай у свеце улады Саветаў.

Праз два дні іх 161 жалезны полк 155 дывізіі прыняў удзел у бітве супраць англійскіх інтэрвентаў паблізу горада Шэнгурска. Там Раман пазнаў першую радасць перамог. Асабліва памятаецца яму, як чырвонаармейцы шлі ў штыкавыя атакі. Хутка часць, дзе служыў Раман Жалдак, перакінулі на Пулкаўскія вышыні для абароны калыскі рэвалюцыі — горада Петраграда.

…Пасля грамадзянскай вайны Раман Дзянісавіч працаваў сакратаром сельскага Савета. Прымаў самы актыўны ўдзел у правядзенні калектывізацыі.

…У суровыя гады Вялікай Айчыннай Раман Жалдак зноў апрануў шэры салдацкі шынель. 25 ліпеня 1941 года прыняў першы ўдзел у баі з фашыстамі пад Старой Русай. Тут ён атрымаў першы ордэн. Цяжкае раненне. Шпіталь. І зноў франтавыя дарогі сяржанта і камандзіра аддзялення танкавага дэсанту 254-й механізаванай брыгады 7-га корпуса Рамана Жалдака. Зноў раненне. Потым — удзел у вызваленні сталіцы Беларусі. Баявы шлях Рамана Жалдака да самага канца вайны праходзіў праз Заходнюю Беларусь, Літву. Ён і цяпер бачыць радасныя твары вызваленых жыхароў Маладзечна, Вільнюса, Каўнаса і многіх іншых гарадоў.

Асабліва жорсткай была бітва за горад-крэпасць Кенігсберг. Штурмавая группа, у якой прымаў удзел Жалдак, была спынена гарматным агнем на адной з вуліц. Тады Раман Дзянісавіч вінтоўкай з аптычным прыцэлам знішчыў і рассеяў разлік гарматнай батарэі ворага. Адважны воін за свой баявы ўчынак быў узнагароджаны другім Ордэнам Славы другой ступені.
М. Шэшка».

 

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

 С 1 июля ИП обязаны представлять налоговые декларации в виде электронного документа

Представление налоговых деклараций индивидуальными предпринимателями  С 1 июля 2024 г....

Об уровне денежных доходов населения рассказала статистика

Об уровне денежных доходов населения в I квартале 2024...

«Хлеб пекли из жома»: жительница Пасеки рассказала, как выживали в войну

Яковлевна — так уважительно зовут односельчане одну из старейших...
Яндекс.Метрика