11.6 C
Старые Дороги
Пятница, 20 июня, 2025

«Вельмі важнай з’яўляецца праца творчых работнікаў па развіцці беларускага мастацтва» — Прэзідэнт павіншаваў работнікаў культуры

Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Нацыянальная культура — бясконцая крыніца духоўнага і матэрыяльнага багацця беларускага народа, фундаментальная аснова яго гістарычнай самабытнасці і неад’емнага права на суверэннае і незалежнае існаванне.

На працягу многіх стагоддзяў беларусы рупліва збіралі і памнажалі культурную скарбніцу, умацоўвалі сваю дзяржаўнасць. Таму сёння на ўсіх нас ускладзена высакародная місія па захаванні гэтай багацейшай спадчыны.

Вельмі важнай з’яўляецца праца творчых работнікаў па развіцці беларускага мастацтва, якое аб’ядноўвае і дапамагае людзям знайсці сэнс жыцця, дае кірункі на будучыню, вучыць праўдзе і справядлівасці, служэнню сваёй Радзіме.

Упэўнены, што і надалей вы будзеце рабіць усё магчымае, каб нацыянальная творчасць квітнела новымі імёнамі, праслаўляла цудоўную і непаўторную Беларусь — зямлю пад белымі крыламі.

Жадаю вам здароўя, поспехаў, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.

 

Аляксандр Лукашэнка,

13 кастрычніка 2024 года.-0-

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

22 июня в Старых Дорогах состоится митинг-реквием «Памяти павших будьте достойны»

22 июня в Старых Дорогах пройдут мероприятия, посвященные Дню...

Лукашенко — выпускникам вузов: мир огромен, а Беларусь у нас одна

Настоящее и будущее Беларуси во многом зависит от молодежи....

22 июня в 12.00 в Беларуси состоится общенациональная минута молчания

22 июня в 12.00 память погибших в годы Великой...

Соцсети бомбардируют фейковой историей про разбушевавшегося в Минске маньяка

Соцсети бомбардируют фейковой историей про разбушевавшегося в Минске маньяка. «В...
Яндекс.Метрика