16.7 C
Старые Дороги
Суббота, 13 сентября, 2025

24 і 25 снежня ў касцёле пройдзе Святая Імша

Бог нарадзіўся! Свету аб’явіўся!
Найвышэйшы стаўся найменшым,
Вечны стаўся смяротным,
Усемагутны стаўся слабым,
Святы стаўся блізкім да грэшнікаў,
Нябачны стаўся бачным.

Бог стаўся Чалавекам, пасяліўся паміж нас, каб разам з намі раздзяліць жыццё: жыццё, поўнае радасці i смутку, перамогі i паражэння, змагання i вы-прабавання…
Езус Хрыстус прыйшоў на зямлю, каб адчыніць нам брамы Неба i паказаць дарогу да Нябеснага Валадарства. Бог не пакінуў нас, але ёсць з намі кожны дзень i дапамагае нам праз усё нашае жыццё. Ён нарадзіўся ў бедным хляву, каб кожны мог прыйсці да Яго i чэрпаць ласкі, неабходныя ў гэтым жыцці i ў вечнасці.

Дарагія жыхары горада i раёна! Жадаем, каб Бог, Які нарадзіўся для кожнага з нас, напоўніў Вашыя сэрцы верай, надзеяй i любоўю! Няхай у кожнай сям’і запануюць супакой, дабро, радасць i еднасць! Няхай Божая ласка суправаджае Вас праз усе дні Новага Года!

Сардэчна запрашаем на радаснае перажыванне Урачыстасці Божага Нараджэння:

24 снежня — Святая Імша ў 22.00,
25 снежня — Святая Імша у 10.00.

Настаяцель касцёла
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
а. Аляксей Рамановіч i парафіяне.

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Лучших тружеников жатвы наградили на районных «Дожинках»

В агрогородке Положевичи прошел районный праздник "Дожинки-2025". В программе праздника...

Гостеприимные сельские подворья — изюминка праздника «Дожинки»

Гостеприимные сельские подворья — изюминка праздника «Дожинки»: здесь...

В Положевичах прошли районные «Дожинки»

Фестиваль тружеников села "Дожинки" всегда был одним из самых...

Шествие «Шлях да хлеба» стало ярким событием «Дожинок»

13 сентября в агрогородке Положевичи прошли районные "Дожинки". Главный праздник...
Яндекс.Метрика