16.8 C
Старые Дороги
Суббота, 7 июня, 2025

9 мая ў Жодзіна прайшлі абласныя ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Перамогі

9 мая маштабна адзначылі ў сталіцы і абласных цэнтрах краіны. Мінская вобласць правяла святкаванне вялікай даты ў Жодзіне. Удзел ва ўрачыстасцях прынялі дэлегацыі ўсіх раёнаў, у тым ліку і нашага.

Мерапрыемства пачалося мітынгам і ўскладаннем кветак да манументу Анастасіі Купрыянавай, якая стала сімвалам мацярынскага патрыятычнага подзвігу. Адкрыў парад перамогі старшыня Мінскага аблвыканкама Анатолій Ісачанка.

“У кожным населеным пункце ў нас ёсць свае героі, — сказаў ён. — Аплакваць сваіх родных у час ваеннага ліхалецця давялося амаль кожнай нашай сям’і. Мы ніколі не забудзем тых, хто коштам невыносных пакутаў, коштам жыцця заваяваў для нас свабоду і незалежнасць”.


Натхніла сваім выступленнем і энергіяй ветэран вайны 94-гадовая Любоў Іванаўна Дубіна, якая ў складзе роты сувязістаў прайшла дарогамі вайны ад Ржэва да Балтыкі. Яе баявы шлях адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені, медалём “За ўзяцце Кёнігсберга” і многімі іншымі ўзнагародамі.

Ваенны парад войскаў Барысаўскага гарнізона — адзін з самых відовішчных момантаў свята. Перад гасцямі прайшлі парадны разлік афіцэраў упраўлення Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання, ваеннаслужачыя розных фарміраванняў, а таксама калона мадэрнізаванай тэхнікі (дарэчы, толькі летась наша армія прыняла на ўзбраенне больш за 20 яе ўзораў).

Калоны баявой тэхнікі змяніліся мірнай, якая выкарыстоўваецца ў народна-гаспадарчым комплексе краіны. Свае аўтамабілі прадставілі Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства па зборцы кітайскіх аўтамабіляў «БЕЛДЖИ» і буйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».

Удзел у святочным шэсці прынялі грамадскія аб’яднанні вобласці — праф- саюзы (дарэчы, пачатак прафсаюзнаму руху краіны быў пакладзены 115 год таму менавіта ў Мінскай вобласці), абласная арганізацыя РАА «Белая Русь», Камуністычная партыя, «Беларускі саюз жанын», «Беларускі фонд міру», абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа, а таксама журналісты, пісьменнікі і бібліятэкары, валанцёры, спартсмены, моладзь.

Духоўным акцэнтам свята стала калона “Беларусь памятае”, у якой моладзь пранесла па цэнтральнай вуліцы і пло-шчы партрэты герояў-вызваліцеляў.

Нягледзячы на неласкавае надвор’е, народу было шмат, на ўсім працягу шэсця вуліца з абедзвюх бакоў была запоўнена гледачамі. Людзі назіралі за дзеяй з вокнаў і балконаў бліжэйшых дамоў. Яны віталі ўдзельнікаў, фатаграфавалі, здымалі відэасюжэты.

Напрыканцы парада ў неба ўзнялося пано з паветраных шароў у выглядзе дзяржаўнага сцяга.

У праграме свята былі таксама выставы ваеннай тэхнікі і стралковай зброі, тэматычныя экспазіцыі, фотазоны, пачастунак салдацкай кашай і, канешне ж, вялікі святочны канцэрт.

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Посевной комплекс на «Белагро-2025» презентовал «АМКОДОР»

 Машинам производства "АМКОДОР", работающим на белорусской земле, создатели дают...

Сколько будет стоить школьная форма на новый учебный год?

Сколько будет стоить школьная форма на новый учебный год,...

Ребята из военно-патриотических лагерей посетили 8-ю бригаду РХБЗ

Ребята из военно-патриотических лагерей учреждений образования Стародорожского района посетили...
Яндекс.Метрика