9 жніўня ў 15 гадзін у аграгарадку Старыя Дарогі пачнецца свята вёскі.
У праграме — ушанаванне працаўнікоў, ветэранаў і адметных жыхароў нашага краю, вялікі канцэрт, выставы, забавы, сардэчныя сустрэчы землякоў, прыемныя сюрпрызы. Будзе многа радасці і весялосці. Чакаем вас, дарагія госці! Запрашаюцца ўсе жыхары і іх сябры, родныя, мясцовыя ураджэнцы, народ з навакольных вёсак і ўсе, для каго Старыя Дарогі ў розныя часы сталі асобнай старонкай жыцця.
Старадарожскі сельвыканкам.