11.2 C
Старые Дороги
Среда, 20 августа, 2025

Горад сустрэў Вясну: у нядзелю ў парку прайшло свята Масленіцы

З ранку ў гарадскім парку было шматлюдна, гучалі песні і навокал разносіліся апетытныя пахі — горад святкаваў Масленіцу. Нашы продкі верылі: Масленіца вясну сустракае, і чым больш спячэш бліноў — гэтых румяных сімвалаў сонца — тым больш шчасця паклічаш у дом. Нездарма Масленку завуць Шырокай: свята прайшло шумна і весела — са спевамі, танцамі, шырокім карагодам і, канечне ж, блінамі.

— Адгадайце, гаспадынькі: без чаго нельга спячы смачных бліноў? Правільна, без добрага настрою! — гэтым і іншымі “масленічнымі” сакрэтамі з гледачамі шчодра дзяліліся вядучыя. Артысты — маленькія і дарослыя — са сцэны заклікалі Вясну, спявалі народныя песні.

Побач былі накрытыя сталы з масленічнымі прысмакамі. Якіх толькі бліноў там не было! Аладкі, наліснікі, сырнікі, на дражджах і з прыпёкам, з начынкай на любы густ. Усё гэта багацце стварылі майстрыхі аматарскага аб’яднання “Беларускае смакаццё”.
— Не праходзьце міма, паспрабуйце нашых прысмакаў! — заклікалі гаспадынькі. І старадаражане не застаўлялі двойчы сябе прасіць: падыходзілі, спрабавалі, хвалілі жанчын за іх кулінарны талент.

Навокал прытанцоўвалі ў лад веснавым песням артысты, апранутыя ў яркія касцюмы. Настрой гасцям свята стваралі каларытныя вясёлыя “цыганкі”.
— Здароўя, шчасця і моцнага кахання! — шчыра варажылі яны.

У парку развярнуліся гандлёвыя рады з гарачымі блінамі і іншымі прысмакамі, гароднінай, цацкамі, сувенірамі, народнымі вырабамі і іншым. Малеча радавалася магчымасці пракаціцца на каруселі і залівіста смяялася, едучы на дзіцячай чыгунцы.
Шумна было і на спартыўных спаборніцтвах. Школьнікі разам з педагогамі стараліся перамагчы ў вясёлай эстафеце.

— Хутчэй! Бяжы! Малайчына! — перакрыквалі адзін аднаго спартсмены і балельшчыкі. Самай спрытнай аказалася каманда СШ №2. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.
А тым часам на сцэне лютавала Зіма, якую веснавымі спевамі праганялі маленькія і дарослыя артысты.

Паклікаўшы Вясну, яны разам з гасцямі свята прайшлі праз парк з абрадавым пудзілам, каб потым спаліць яго на кастры. І шырокі карагод ля вогнішча зрабіў сваю справу: быццам водгук красуні-Вясны, з неба пайшоў сапраўдны лівень, змываючы апошнія прыкметы зімовых халадоў.

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

На Стародорожчине выбрали лучшего водителя школьного автобуса

Определен лучший водитель школьного автобуса. 19 августа 2025 года проведен...

В Старых Дорогах открылось кафе-автобус «Сябры». Что там можно попробовать?

Несмотря на сезонный характер уличных кафе, у них есть...

В Старых Дорогах можно бесплатно проверить на радиацию грибы и ягоды

В разгар летнего сезона так хочется побаловать себя лесными...

Сегодня — Яблочный Спас. Можно съесть первое яблоко и загадать желание!

19 августа — Преображение Господа Бога и Спаса нашего...
Яндекс.Метрика