У Старых Дарогах прайшоў абласны конкурс па ткацтве «Матчыны кросны», які даўно стаў брэндам нашага рэгіёну. Па традыцыі ён ладзіцца ў канцы жніўня і заўсёды збірае шмат гасцей.
Распачалося маштабнае мерапрыемства з уражваючай цырымоніі адкрыцця. Пад гукі музыкі прайшло святочнае шэсце «Парад ручнікоў».
На свята-конкурс прыехалі народныя майстры розных кірункаў творчасці.
У цэнтры горада арганізаваны выставы-продажы сувенірнаяй прадукцыі і шырокі гандаль вырабамі ручной работы. Працуюць дзіцячы гарадок з атракцыёнамі, інтэрактыўныя пляцоўкі, музей пад адкрытым небам.
Акрамя традыцыйных выстаў лепшых узораў ткацтва і захапляючых спаборніцтваў майстроў, будзе працаваць пляц разнастайных майстар-класаў.
Сваімі канцэртамі гледачоў парадуюсь творчыя калектывы Мінскай вобласці, фальклорныя і гумарыстычныя гурты, а таксама спецыяльна запрошаныя госці – удзельнікі ансамбля казачай песні і танца “Матулі падабаецца”.
Арганізатары прадставяць цікавы кулінарны праект і дэфілэ ў нацыянальных касцюмах.