14 C
Старые Дороги
Среда, 24 июня, 2026

Супрацоўнікі Цэнтра рамёстваў аднавілі ўнікальныя ўзоры старадарожскіх паясоў

Выставачная зала Цэнтра рамёстваў зноў гасцінна адчыніла дзверы перад прыхільнікамі старадаўняга народнага рамяства — ткацтва. На гэты раз у цэнтры ўвагі — майстры па вырабе паясоў, прычым не толькі тканых, але і плеценых. Яны сабралі свае лепшыя работы на выставе “Пояс — нітка лёсу”, куды завіталі і мы.

Тут прадстаўлена больш за сотню разнастайных паясоў, і ні адзін па ўзоры не падобны на другі. Мода на пояс ніколі не праходзіць, асабліва на такі — самаробны. Гэты элемент вопраткі абавязкова выдзяліць чалавека ў натоўпе, падкрэсліць яго постаць і падорыць добры настрой.

Яшчэ зусім нядаўна на Старадарожчыне ўвогуле не вырабляліся паясы, аднак, супрацоўнікі Цэнтра аднавілі шматлікія арыгінальныя мясцовыя ўзоры. У 2006 годзе ім удалося атрымаць каштоўныя веды па стварэнні паясоў ад Праскоўі Кірэеўны Усік з вёскі Баранава, якія потым былі дапоўнены Наталляй Дзмітрыеўнай Канановіч. Зараз створана дастойная калекцыя традыцыйных паясоў дзякуючы мясцовым майстрам-прафесіяналам — народнаму майстру Беларусі Галіне Бураўцовай, Валянціне Спадар, Таццяне Астроўскай, Маргарыце Арцем’евай, Ніне Пархімовіч. У 2017 годзе створана студыя па вырабу паясоў “Лянок”. Працягваюць народнае рамяство восем дзяўчат пад кіраўніцтвам Анастасіі Кухты.

Вікторыя СЫЦІК.
Фота аўтара і Алега ДАРОШКІ.

 

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Ситуация на границе, кадры и подготовка к уборочной. Лукашенко заслушал доклад по Гомельской области

Президент Беларуси Александр Лукашенко утром 23 июня заслушал доклад...

Легкий пар с тяжелыми последствиями: как электронные сигареты разрушают организм подростка

Многие подростки в Беларуси считают электронные системы курения (ЭСК)...

В Стародорожском районе назначен новый прокурор

Новым прокурором Стародорожского района назначен Дмитрий Сергеевич Михалкович. Ранее...

В Стародорожском районе ГАИ проводит рейды на жд-переездах

С 22 по 25 июня 2026 года на территории...
Яндекс.Метрика