11.9 C
Старые Дороги
Пятница, 23 октября, 2026

Жыхарка Застарычча Яніна Мікалаеўна Аксяневіч адсвяткавала 100-гадовы юбілей

У сонечны майскі дзень павіншаваць жыхарку Застарычча Яніну Мікалаеўну Аксяневіч са 100-гадовым юбілеем прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Давыдаў, старшыня ААТ “Шчыткавічы” Канстанцін Браварэнка, старшыня мясцовага сельвыканкама Людміла Дражын, старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Грыб.

Гераіня ўрачыстасці сама сустракала нас на вуліцы і ўразіла здалёк: абапіралася на каляску-“коніка”, але так роўна і стройна стаяла ў сваім прыгожым касцюме! На галаве — летні капялюшык са стужкай, на шыі — буйныя каралі. Ясная памяць, добрая мова, а якое пачуццё гумару! Былая загадчыца клуба?.. Ды не, браткі мае, — даярачка. Усё жыццё шчыравала на ферме ў родным калгасе. І гэта яшчэ, бадай, быў самы лёгкі час пасля ваеннага ліхалецця.

Яніна Мікалаеўна — галінка знакамітай сям’і Аксяневічаў, той самай, дзе бацькі праводзілі на фронт восем сыноў і дачакаліся толькі аднаго — старэйшага. Не вярнуўся і яе муж Міхаіл. Маладая ўдава засталася з малым дзіцём на руках, будавала хату, даглядала цяжка хворага свёкра, звыш усялякай меры працавала, — адкуль, здавалася б, сілы на такі доўгі век?… Пра гэта мы размаўлялі з юбіляркай, яе дзецьмі і ўнукамі.

Чытайце матэрыял у наступным нумары.

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Магазин «Строймаркет» в Слуцке запускает крутую акцию «День соседа» для жителей Стародорожского района!

ЖИТЕЛИ СТАРОДОРОЖСКОГО РАЙОНА, ДЛЯ ВАС ОТЛИЧНАЯ НОВОСТЬ! Затеяли ремонт...

«Очереди с самого утра»: минчане «штурмуют» стародорожский бренд на ярмарках у Дворца спорта

Минск выбирает «СтаДар»: очереди за качеством! Благодаря новому автомагазину,...

МАРТ запускает горячую линию для изучения ситуации с торговым обслуживанием на селе

Министерство антимонопольного регулирования и торговли запускает горячую линию для...

2 года 6 месяцев лишения свободы за хулиганство, совершенное повторно: прокуратура поддержала гособвинение в суде

Прокуратура г.Жодино поддержала государственное обвинение по уголовному делу в...
Яндекс.Метрика