16.4 C
Старые Дороги
Пятница, 18 июля, 2025

Незвычайная «Ноч у музеі»: старадаражан запрасілі на «Сакунскае вяселле»

Міжнародная акцыя “Ноч у музеі” прайшла ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі ў незвычайным фармаце. Гаспадаром вечара быў народны фальклорны калектыў “Прусаўчанка” Прускага сельскага дома культуры. Яго ўдзельнікі паказалі прыгожае тэатралізаванае прадстаўленне “Сакунскае вяселле”.

“У вас тавар, у нас купец…”

Гледачы, а іх была поўная зала, з вялікім задавальненнем па-глядзелі, як у даўніну бралі шлюб. Асаблівым рытуалам было прыбіранне маладой; пры гэтым песні яе дружкі спявалі больш сумныя, чым радасныя. Затое гумар так і ліўся ракой пры выкупе нявесты: адны хацелі даражэй “прадаць”, другія — дзешавей “купіць”, а ўрэшце рэшт сват аддаў і ўсе грошы, і ўсе цукеркі. Але вяселле ледзь не адмянілася, калі жаніху “падсунулі” занадта “спелую” нявесту. Усё ж малады атрымаў сваю другую палавін-ку, і яны адправіліся вянчацца.

Мяняем вянок на хустку!

Гледачы не маглі стрымаць смех, бо чуць жартоўныя наказы маладым нельга было без усмешак. Але скрозь жарт яны неслі ў сабе жыццёвую мудрасць і настаўленне на шчаслівае і доўгае жыццё маладой сям’і. А завяршылася вяселле, калі свякроў зняла з галавы маладой вянок і павязала
хустку.

Горка?… Соладка!

Кропелька горычы і асалода радасці чуліся ў галасах бацькоў, якія сустракалі ўжо мужа і жонку. Тут таксама свой абрад, бо казалі: як сустрэнуць бацькі дзяцей, так яны і жыць будуць. Вось і карміла цешча зяця мёдам (ды паболей), але і дачку не пакрыўдзіла, каб жылося ім соладка. А калі пайшла гулянка, то сваты і госці ног не шкадавалі: “Лявоніха”, падэспань, полька-бабачка — усё пад добры гармонік. Адзін з прыемных момантаў падзеі — дарэнне. Шчодра адарылі бацькі і хросныя, не скупіліся і запрошаныя.

Працуе “машына часу”

Артыстам удалося заваражыць гледачоў і перанесці іх у далёкае мінулае. Людзі старэйшага пакалення ў адно імгненне апынуліся ў сваёй маладосці, успаміналі сваё вяселле, узгадвалі традыцыі і абрады. Моладзь з цікавасцю назірала, як жаніліся іх матулі і таты, бабулі і дзядулі. А пявунняў-прусаўчанак было не спыніць, яны яшчэ спявалі і спявалі. Ды ніхто і не хацеў спыняць, бо іх самабытныя і такія мілагучныя галасы можна слухаць гадзінамі.

“Ноч у музеі” завяршылася пачастункам: усе, хто прыйшоў на мерапрыемства, пакаштавалі салодкі, духмяны, смачны пірог. Ніхто не спяшаўся дадому: фатаграфаваліся, расказвалі аб вясельных традыцыях сваёй мясцовасці, знаёміліся з музейнымі экспанатамі. Настрой ва ўсіх быў узняты, а пажаданне адно — часцей арганізоўваць такія падарожжы ў мінулае.

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Председатель Стародорожского райисполкома провел встречу с жителями агрогородка Шапчицы

Тема очередного Дня информирования - "Беларусь суверенная: от восстановления...

«Прямую линию» и прием граждан в Старых Дорогах проведет депутат Елена Пархимчик

В четверг, 24 июля, с 10.00 до 11.00 «прямую  линию» по телефону 30-0-15 и с 11.00 до 12.00 прием граждан в...

Сегодня завершается вступительная кампания на бюджетные места

Вузы Беларуси завершают прием документов от абитуриентов на бюджетные...

Оригинальная композиция из дерева появилась на границе двух районов

При въезде в Стародорожский район со стороны Слуцкого работники...
Яндекс.Метрика