12.7 C
Старые Дороги
Суббота, 18 апреля, 2026

Памяць павінна быць МАНУМЕНТАЛЬНАЙ

Трагедыя Добрыцы — адна з самых журботных старонак старадарожскіх летапісаў.

У 1943 годзе ў маленькую вёску, дзе жылі мірныя сяльчане, з агнём і зброяй прыйшлі фашысцкія нелюдзі. Дарослыя і малыя падалі пад аўтаматнымі чэргамі. Палалі хаты. У іх гарэлі жывыя і мертвыя. Была веска — стала папялішча, попел якога не астывае і праз дзесяцігоддзі.

Пра драму Добрыцы яшчэ доўга нагадвалі фундаменты спаленых хат, што сталі своеасаблівым страшным натуральным мемарыялам. Цяпер на гэтым месцы толькі лес ды поле, ды крыж з надпісам: «Была вёска Добрыца! Падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. нямецкія акупанты спалілі вёску з усімі жыхарамі”.

Сёння ёсць намер паставіць на месцы Добрыцы добры годны помнік. Гэтага патрабуюць памяць аб загінуўшых, нашы традыцыі і абавязак нагадваць новым пакаленням, што за з’ява такая — фашызм.

Распрацоўкай праекта мемарыяла зоймецца вядомы савецкі і беларускі скульптар, народны мастак Беларусі Іван Якімавіч Міско. Днямі ён пабываў у нашым раёне і наведаў месца знаходжання Добрыцы. Помнік павінен будзе арганічна спалучацца з лесам, полем і дарогай, быць кампактным і разам з тым адпавядаць маштабу мясцовасці, спалучаць лаканічнасць з каласальнай эмацыянальнай нагрузкай.
Як вырашыць няпростую задачу знакаміты творца?

Пакуль што мы гэтага не ведаем, але можна з упэўненасцю прадказаць, што гэта будзе чарговы шэдэўр сапраўднага майстра, у нашым раене — ўжо другі па ліку. Нядаўна на месцах баёў 121-й стралковай дывізіі быў пастаўлены мемарыяльны знак па праекце Івана Якімавіча Міско — сапраўды ўнікальная мастацкая работа, якая стала адной з культурных адметнасцей раёна.

У дабрачынным зборы сродкаў на ўзвядзенне помніка змогуць прыняць удзел грамадзяне і арганізацыі.

Тэкст і фота: Іна КАНДАУРАВА.

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Субботник на территории Стародорожского района: от школьных дворов до ферм и предприятий

Субботник — это когда «толокой» трудятся на каждом участке!...

Лукашенко на субботнике работал на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работал на площадке...

Субботник в урочище Млынок: депутаты благоустроили памятник партизанской бригаде имени Кирова

В рамках республиканского субботника депутаты районного и Дражновского сельского...

Как физическому лицу законно продавать искусственные цветы в Беларуси?

На каких условиях физическое лицо имеет право заниматься реализацией...
Яндекс.Метрика