13.7 C
Старые Дороги
Пятница, 22 августа, 2025

Як выручае хата бацькоў

“Я вось ужо трэці год з вясны да восені ў бацькоўскай хаце ў вёсцы жыву, — распавядае субяседніца. — Градкі даглядаю, у лес за ягадамі хаджу, курэй трымаю — як мама некалі. Памятаю, яна ўсё казала: “Ніколі не прадавай, дачушка, дом. Прыйдзе час — як знойдзеш. Ты яшчэ жыць тут будзеш…” — а я смяялася. Як гэта — пасля Мінска ды зноў вярнуцца ў сяло!.. А мамачка права была.

Сёння я ў агародзе кожны куток засаджваю, у мяне ніводны метр зямліцы не гуляе. Дзеці прыязджаюць і крытыкуюць мяне: “Мама, што ты на гэтых градках гнешся. Давай траўку пасадзім, і няхай сабе расце. У магазіне ўсё капейкі каштуе — буракі тыя ды бульба”. Ага! Разумныя такія.

Я вось вам на сваім прыкладзе пакажу эканоміку пенсіянера ў горадзе.
У Мінску жыць добра і цікава — гэта праўда, аднак усё грошай каштуе. На выставу, у кіно, у тэатр — усюды плаці, дарэмна нідзе не пусцяць. А ці шмат тых рублёў з пенсіі застаецца?..
Глядзіце. Вось атрымала я, да прыкладу, пенсію. Яна ў мяне, здавалася б, немаленькая: семсот рублеў. Заплаціла камуналку, лекаў сабе купіла — адразу мінус дзвесці. У цырульню схадзіла (сама сябе нажніцамі стрыгчы не будзеш). Пайшла ў “Востраў чысціні”, прыдбала бытавую хімію, самы мінімум: парашок пральны, сродак для мыцця посуду, крэмік сабе нейкі, тое-сёе самае неабходнае. Яшчэ сто рублёў няма, як лёду. Застаецца чатырыста. На іх трэба месяц есці, а калі атрымаецца сэканоміць — хадзі сабе, калі ласка, па тэатрах. А куды ісці пенсіянеру ў горадзе? Толькі ў магазін ці ў аптэку. Хочаш свежым паветрам падыхаць — шыбуй па асфальце па дварах або сядай ля пад’езда на лаўку. Іншая справа на вёсцы: выйшаў сабе раніцай на агарод ці на двор надвячоркам — мілата!..

Вось я ўчора пайшла на градку, сарвала кабачок, патушыла з моркаўкай, цыбуляй, часначком і нейкімі каўбаснымі абрэзкамі. Гэта мне на два дні ежа. А ў Мінску той кабачок, і праўда, недарагі, але ж яго яшчэ пачысціць трэба ўнутры і звонку, і застанецца менш за палову. Моркаўка з цыбуляй таксама танная, але за ўсё разам больш за дзясятку толькі так аддасі. Часнок у пераходзе каля Камароўкі малады мардаты хлопец прадае; дробная галоўка — па паўтары рублі, а буйнейшая — па два. Не накупляешся! А яшчэ ж хочацца свежай зелянінкай тое рагу прыправіць…
Мала таго, што ўсё гэта трэба купіць, дык яшчэ ж дадому прынесці і на пяты паверх ўсцягнуць. У мяне ў доме ліфта няма, нясу з перадышкамі на пляцоўках. Не, у вёсцы лепш. Я гародніны насадзіла, кветак, дыхаю на поўныя грудзі і жыццю радуюся. І усё болей, гляджу, пажылых людзей у бацькоўскія хаты вяртаецца. Не прыпыніцца, відаць, жыццё на сяле — і слава богу. Бо яно як трымала людзей на зямлі, так і трымае. Вось яно як.

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Всепогодное партнерство, ШОС, дипломатия лидеров. О чем сказал Лукашенко в интервью Медиакорпорации Китая

Широкий спектр вопросов белорусско-китайского взаимодействия и международной тематики затронут...

В Стародорожском районе бригадир предоставил «липовый» диплом. Он заплатит свыше 6000 рублей штрафа

Это история случилась в одной из сельхозорганизаций района. Здесь подыскивали...

Женщина заблудилась в лесу рядом со Стародорожским районом. Ее нашли на следующее утро

Днем 20 августа жительница Осипович позвонила в службу 101,...
Яндекс.Метрика