18.3 C
Старые Дороги
Суббота, 5 сентября, 2026

Раённы фестываль-кірмаш «Дажынкі» адбудзецца 8 верасня ў аграгарадку Горкі

Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла адбудзецца 8 верасня ў аграгарадку Горкі. Удзельнікаў і гасцей чакае яркая насычаная праграма.

Мерапрыемства распачнецца ў 15.00 каля адміністрацыйнага будынку ААТ “Арэса-агра”. Першым пунктам праграмы па традыцыі стане цырымонія ўскладання кветак да помніка землякам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

З 15.00 да 19.00 адкрыты выставы-конкурсы “Каравай-2023” і “Дажыначны сноп-2023”.

З 16.00 гасцей чакаюць на выставах-падворках арганізацый “Сялянская хата на прысмакі багата”; у гэты ж час адбудзецца канцэрт з удзелам ансамбля “Каларыт”.

У 17.00 — урачыстае адкрыццё і цырымонія ўшанавання пераможцаў.

У 18.00 прадастаўляецца ўнікальная магчымасць пабываць на канцэрце ВІА “Лейся, песня” і Сяргея Белікава (Расійская Федэрацыя).

У 20.00 можна паглядзець неонавае шоу, а ў 21.00 — святочны феерверк і лазернае шоу.

Гэта толькі асноўныя пункты праграмы, якая змяшчае яшчэ шматлікія гульні, конкурсы, майстар-класы, забавы для дзяцей і дарослых.

На дажынкі запрашаюцца жыхары, ураджэнцы раёна, госці. Прыязджайце — будзе цікава!

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Уважаемые труженики села! Дорогие жители Стародорожского района!   Примите искренние поздравления с завершением уборочной...

Вкус леса в каждой ложке! Стародорожский плодоовощной завод представил новую линейку протертых ягод

  Стародорожский плодоовощной завод выпустил долгожданные новинки — протертые ягоды....

В историко-этнографическом музее прошла выставка работ художницы-иконописца Ядвиги Сенько

В зале нашего историко-этнографического музея вновь царила особенная атмосфера....

Молодежь Минской области приняла участие в проекте «Беларусь адзіная»

Что значит быть единым народом? Сегодня ответ на этот...
Яндекс.Метрика