29 C
Старые Дороги
Понедельник, 7 июля, 2025

На абласным конкурсе “Напеў зямлі маёй” на сцэну выйшлі 7 пар блізнятаў са Старых Дарог

Абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” аб’яднаў лепшыя аматарскія калектывы Мінскай вобласці. Барысаў сустрэў больш за тысячу ўдзельнікаў — прадстаўнікоў 22 раёнаў і горада Жодзіна. 

Незвычайны і цікавы нумар прадставілі на творчым спаборніцтве старадарожскія артысты.

У пастановачным нумары прымалі ўдзел амаль 40 чалавек. У іх ліку — узорны харэаграфічны ансамбль “Расінка” (кіраўнік — Юлія Каролька), салісты вакальных ансамбляў “Сугалоссе” і “Акорд” Кірыл Назараў, Багдан Мамацюк, Людміла Сасіновіч, Кацярына Мамацюк, Дзмітрый Мінько, Сяргей Валенцюкевіч. А цяпер — увага: галоўнымі дзеючымі асобамі выступлення сталі сем пар блізнятаў!

Нумар называўся “Сямейная музычная гармонія “Дзве кропелькі”.

“Над нумарам працавала вялікая творчая група. Вырашылі спыніцца на адной з галоўных тэм — сямейныя каштоўнасці. Акцэнт зрабілі на сем’ях з блізнятамі. Нам удалося знайсці сем пар блізнятаў розных узростаў. Самым малодшым — усяго 6 гадоў, самым старэйшым — 65. Шукалі іх па ўсім раёне, і яны сапраўды сталі “фішкай” нашага канцэртнага выступлення. Выказваю ім вялікую падзяку за тое, што згадзіліся паўдзельнічаць» — расказала дырэктар раённага Цэнтра культуры і адпачынку Людміла Кутазава. 

«Нам удалося растапіць сэрцы публікі, гледачы былі ў захапленні ад ідэі, рэжысуры і пастаноўкі. Гэта яны прадэманстравалі доўгімі гучнымі апладысментамі”.

Нашы выканаўцы на памяць аб удзеле ў фестывалі атрымалі каштоўны падарунак — бесправадную акустычную калонку.

Тэкст: Вікторыя СЫЦІК.
Фото: Надзея Розум.

 

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Юные туристы устроили водный поход по реке Птичь длиной в 102 километра

Юные туристы - участники многодневного водного похода — с...

Юрий Жук занял третье место в областных соревнованиях «Сильнейший пожарный – спасатель»

Областное управление МЧС провело открытые соревнования в дисциплине «Сильнейший...

Ограничения на посещение лесов действуют во всех районах Беларуси

Ограничения на посещение лесов действуют во всех районах Беларуси....
Яндекс.Метрика