3 чэрвеня ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» у 18.00 адбудзецца адкрыццё выставы «РУХАЎСКІЯ ДЫВАНЫ».

Традыцыя вырабу дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне ў Старадарожскім раёне ўяўляе сабой адметную старонку ў гісторыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Творчасць майстрых саламянай аплікацыі менавіта з вёскі Рухава ўзняла гэты від народнай творчасці на высокі мастацкі ўзровень і сфарміравала адметныя мясцовыя традыцыі вырабу так званых «рухаўскіх дываноў».

Падчас працы выставы 20 чэрвеня а 12-й гадзіне будзе праведзены майстар-клас ад лепшых майстроў Старадарожшчыны. У экспазіцыі выставы арганізаваны інтэрактыўны куток для дзяцей, дзе яны праз гульню могуць лепш пазнаёміцца з рухаўскімі дыванамі.

Выстава працуе з 3 па 28 чэрвеня 2026 г.