17.5 C
Старые Дороги
Понедельник, 7 сентября, 2026

Да Дня народнага адзінства. Гісторыя: невядомыя старонкі

Ці вядома вам, што ў найцяжэйшы для Беларусі час белапольскай інтэрвенцыі — вясной 1921 года — старадарожскія партызаны выгналі інтэрвентаў з чатырох воласцяў і аб’явілі там савецкую ўладу? Камандаваў народнымі мсціўцамі мясцовы ўраджэнец Афанасій Паланейчык.

17 ВЕРАСНЯ — ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

У час белапольскай інтэрвенцыі партызанскі атрад Афанасія Паланейчыка вызваліў ад акупантаў чатыры воласці і аб’явіў там Савецкую ўладу 

…Згадваючы звярыную жорсткасць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і мужнае супраціўленне беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай, памятайце: усё гэта ўжо было на нашай зямлі ў 1920-1921 гадах падчас белапольскай інтэрвенцыі. Менавіта тады акупанты ўпершыню “абкатывалі” на беларускай зямлі рэжым генацыду карэннага насельніцтва: праводзілі казні савецкіх актывістаў і яўрэйскія пагромы, закатоўвалі людзей насмерць у канцлагерах і турмах, палілі вёскі разам з мірнымі жыхарамі…

Гэта навала сталі, агня і крыві не абмінула і наш край: у дакументальных крыніцах згадваюцца карныя акцыі белапольскіх легіянераў, у ходзе якіх былі спалены Старыя Дарогі, Урэчча, большая частка Глуска.

Народным адказам катам стаў той самы партызанскі рух, на сцяжыну якога адзін за адным станавіліся беларусы. Сяляне бралі ў спрацаваныя рукі зброю  альбо проста вілы ці сякеру і ўступалі ў атрады народных мсціўцаў. Асабліва ўпартая народная барацьба разгарэлася ў раёнах, блізкіх да лініі знаходжання Чырвонай Арміі, — у Мінскім, Бабруйскім, Слуцкім і іншых уездах.

Партызанскі штаб, які дзейнічаў у акупіраванай краіне, звярнуўся да народа з заклікам, дзе гаварылася: “Пущенные по лицу Белоруссии развращенные озверелые шайки легионеров, шляхетских и панских сынков безнаказанно топчут ее и чинят, что хотят: отбирают от крестьян скот, одежду, все пожитки, жгут хаты и гумна, бьют старых и бессильных, насилуют женщин… Сколько деревень разрушено, сколько богатства ограблено крестьянского… сколько перебито невинного трудового люда… Пусть все издевательства над вами, все глумление над вашей волей возбудят в вас дух мести, с которым вы восстанете всей громадою, как один, и прогоните из вольной Советской Белоруссии своих палачей”.

Увосень 1919 года ў прыфрантавой паласе ў раёне Бабруйска быў створаны асобны партыйны батальён імя Бабруйскага рэўкама. У яго складзе дзейнічалі чатыры атрады. Адным з іх камандаваў Афанасій Паланейчык — зусім малады, 1900 года нараджэння, бальшавік.

Гісторыя пакінула нам зусім нямнога звестак пра гэтага хлопца.

Вядома, што ён нарадзіўся ў вёсцы Радуцічы Старадарожскага, а цяпер Асіповіцкага раёна. Падчас белапольскай акупацыі быў накіраваны ЦК КП(б)ЛіБ для правядзення падпольнай работы на малой радзіме.

Атрад Паланейчыка дзейнічаў у Слуцкім і Бабруйскім паветах і быў адным з лепшых, з самых актыўных. Ён аб’ядноўваў групы народных мсціўцаў са Старых Дарог, Паставіч, Радуцічаў, Дараганава, Крынак, Мязовіч. Гэта былі простыя сяляне, прашчуры тутэйшых дынастый, якія паўсталі супраць захопнікаў і правялі з імі паспяховую барацьбу. Удары сыпаліся на акупантаў адзін за адным: налёты на абозы, захопы зброі і боепрыпасаў, дыверсіі на чыгунцы, знішчэнне мастоў…

Легіянеры адказвалі жорсткімі карнымі акцыямі, тапілі ў крыві і выпальвалі датла навакольныя вёскі.

Вясной партызаны вызвалілі ад белапалякаў чатыры воласці і аб’явілі там Савецкую ўладу. Для падаўлення гэтага мяцяжа ў ваколіцах Старых Дарог, Слуцка і Асаўца камандаванне польскімі войскамі было вымушана зняць з фронта тры палкі.

Атрад Паланейчыка, аднак, заставаўся недасягальным для акупантаў, знаходзячы надзейнае сховішча ў абшарах мясцовых лясоў.

Аднойчы дзякуючы  наводцы правакатара белапалякам усё ж такі ўдалося акружыць партызанаў на месцы патаемнага схода на Поставіцкіх (так у першакрыніцы, хутчэй за ўсё — Паставіцкіх) могілках. Пачалася страляніна. У ходзе боя частка партызан, у тым ліку і Паланейчык, вырвалася з кола ворагаў і ўратавалася. Параненых, захопленых у палон, жаўнеры пасля жорсткіх катаванняў казнілі.

У чэрвені 1920 г. атрад Паланейчыка сустрэлі перадавыя часці Чырвонай Арміі. Разам з імі партызаны фарсіравалі Беразіну і вызвалялі Асіповічы.

…Мара маладога бальшавіка здзейснілася: ён дачакаўся вызвалення сваёй радзімы ад акупантаў і ўбачыў яе вольнай. Наперадзе было будаўніцтва новага жыцця, шчаслівай будучыні для ўсяго чалавецтва. Аднак на гэтай разварушанай пераменамі зямлі было яшчэ далёка да міру і спакою.     

У 1920 годзе Афанасій пайшоў у родным раёне на партыйную работу, а ў 1921-м яго забілі кулакі.

Юнака пахавалі ў роднай вёсцы Радуцічы. 

Такіх подзвігаў і лёсаў нямала ў летапісу народнай барацьбы з белапольскімі інтэрвентамі, белыя плямы якога яшчэ не запоўнены, старонкі не дапісаны да канца, а героям-патрыётам не аддадзены належны доўг памяці і пашаны. У нашым раёне, напрыклад, вялікай пагрозай для акупантаў былі новадарожскія партызаны. Але гэта ўжо іншая гісторыя.

Алеся БАРКОЎСКАЯ.    

 

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Историческая справедливость: как воссоединение 1939 года изменило судьбу белорусского народа

17 сентября — дата, ставшая символом восстановления исторической справедливости...

Как создавались новые области объединенной Беларуси. Историческая справка

День народного единства, отмечаемый в Беларуси 17 сентября, —...

Каждое подворье — это визитная карточка. Во время празднования «Дожинок» прошел самый гостеприимный конкурс

Одним из самых ярких и ожидаемых событий районного фестиваля-ярмарки...
Яндекс.Метрика