«Зямля бацькоў, ты лепшая ў свеце». Свята вёскі завітала ў аграгарадок Шчыткавічы. Старэйшае пакаленне вяскоўцаў разам з дзецьмі, унукамі, праўнукамі, суседзямі, сябрамі сабраліся адной сям’ёй, каб прыгадаць былое, парадавацца цяперашняму, памарыць аб будучым. Лёсы ў кожнага розныя, аднак адны карані — родныя Шчыткавічы. 

Падарункі, віншаванні, добрыя ўсмешкі і смачныя пачастункі падаравалі прысутным радасныя хвіліны, якія надоўга застануцца ў памяці.

Было крыху і сумна, бо святам вёсак у гэтым годзе мы гаворым «Да пабачэння!». Але год праляціць хутка, і аднавяскоўцы зноў сустрэнуцца ў такой цёплай, душэўнай атмасферы.

Рэпартаж — у суботнім нумары «»Навін Старадарожчыны».