Віншаванні з Днём маці раздавалі валанцёры Школы міру сярэдняй школы №3 г. Старыя Дарогі на вуліцах горада, на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

Вучні грунтоўна рыхтаваліся да свята. Сімвалам дня абралі МАТУЛІНУ КАШУЛЮ. У беларускай культуры кашуля не проста адзенне. Гэта сімвал матчынай любові і пяшчоты. Гэта мамін надзейны абярэг на жыццёвым шляху. Няхай наш падарунак стане цёплым напамінам пра непарыўную сувязь з дарагім чалавекам! Няхай гэты дзень напоўніцца глыбокай павагай, шчымлівай настальгіяй і цеплынёй да мамы!