11.8 C
Старые Дороги
Суббота, 18 апреля, 2026

Марыя Русаковіч — Народны майстар Рэспублікі Беларусі

За вялікі ўклад у захаванне, развіццё і пераемнасць традыцый ткацтва і вышыўкі, уздзеянне на фарміраванне і прадаўжэнне лакальнай мастацка-культурнай асаблівасці ў народным мастацтве Старадарожчыны —вырабу дываноў у тэхніцы аплікацыя саломкай па тканіне — рухаўскія дываны — Марыі Міхайлаўне Русаковіч прысвоены статус народнага мастра Рэспублікі Беларусь. Гэта пяты народны майстар у раёне.

Марыя Міхайлаўна пачала ствараць дываны ў 1963 годзе. Гэтаму рамяству яе навучыла хросная маці Надзея Міхайлауна Пілюк. Познімі вечарамі бегала да хроснай, завешвалі вокны посцілкамі, каб не відно было з вуліцы святла, i цэлую ноч чаравалі над дыванамі. Пасля замужжа гэтаму рамяству яна навучыла cвaix дзяцей i нават мужа. Дарэчы муж аказваў вялікую дапамогу ў творчасці Марыі Міхайлаўны: знаходзіў сюжэты i малюнкі, а таксама вырабляў рамы для дываноў. Доўгімі зімовымі вечарамі ўся сям’я працавала над імі. Узоры для работ прыдумвала і сама майстар, або брала ў мясцовых жанчын. У асноўным у ix aдбiвaлicя прыродныя матывы.

Працуючы ў сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя ў Рухаўскай школе тэхработнікам, сумяшчала заняткі ў гуртку, дзе дзялілася сваім вопытам з вучнямі i знаёміла ix з сакрэтамі вырабу pyxaўcxix дываноў. Яна навучала дзяцей не толькі бачыць, але i ствараць прыгожае.

Марыя Міхайлаўна i сёння поўная творчых пошукаў i ідэй, i ў наш час працягвае ствараць “рухаўскія дываны”. Захоўвае традыцыю вырабу, таму яе работы і цяпер адрозніваюцца самабытным каларытам, тэхнікай i якасцю.

Народны майстар — пастаянны ўдзельнік абласных і рэспубліканскіх фестываляў, кірмашоў, святаў народнай творчасці. У 1989 годзе ўзнагароджана дыпломам I ступені “За большую работу по развитию самодеятельного изобразительного искусства и активное участие в областной выставке народного творчества”.

Высокі прафесіялізм i мастацкасць вырабаў жанчыны паднялі тэхніку аплікацыі саломкай па тканіне на новы ўзровень i выклікалі сапраўдную цікавасць аматараў мастацтва. Сваёй творчасцю майстрыха даказала, што такі від народнай творчасці выйшаў далёка за межы рамак «хатняга рукадзелля» i заняў годнае месца побач з сапрауднымі творамі дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва.

Вікторыя СЫЦІК.

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Субботник на территории Стародорожского района: от школьных дворов до ферм и предприятий

Субботник — это когда «толокой» трудятся на каждом участке!...

Лукашенко на субботнике работал на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работал на площадке...

Субботник в урочище Млынок: депутаты благоустроили памятник партизанской бригаде имени Кирова

В рамках республиканского субботника депутаты районного и Дражновского сельского...

Как физическому лицу законно продавать искусственные цветы в Беларуси?

На каких условиях физическое лицо имеет право заниматься реализацией...
Яндекс.Метрика