У пятніцу ў Палацы культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, дзе былі ўручаны ўзнагароды лепшым рупліўцам клубаў, бібліятэк, дзіцячай мастацкай школы і іншых устаноў, работнікі якіх дораць людзям радасць, пачуццё прыгожага і веды.
За добрасумленную работу і ў сувязі з прафесійным святам Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена загадчыку Горкаўскага цэнтра культуры і вольнага часу Жанне Нямковіч і загадчыку Паставіцкага сельскага Дома культуры Валянціне Півавар.
За значны ўклад у развіццё культуры раёна, прафесіяналізм і наватарства ў працы і ў сувязі з прафесійным святам Ганарвай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адзначаны настаўнік класа народнай творчасці дзіцячай школы мастацтваў Алена Дрозд, настаўнік па класе эстрадных спеваў дзіцячай школы мастацтваў Аляксандра Камарова, дырэктар раённага цэнтра культуры і адпачынку Людміла Кутазава, загадчык Языльскага цэнтра культуры і адпачынку Жанна Капачэня, загадчык аддзела метадычнай і інфармацыйнай работы раённага цэнтра культуры і адпачынку Алена Рыжанкова, культ-арганізатар Новадарожскага сельскага дома культуры Наталля Траўкіна.
У гэты дзень віталі маладых спецыялістаў, творчы шлях якіх пачаўся на Старадарожчыне, — харэографа ўзорнага ансамбля “Расінка” Святлану Вялько, канцэртмайстара дзіцячай школы мастацтваў Кацярыну Міхалёнак, настаўніка па класе баяна дзіцячай школы мастацтваў Мікалая Навіцкага.
За добрасумленную работу памятнымі падарункамі ўзнагароджаны загадчык аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння раённага цэнтра культуры і адпачынку Галіна Дубік, бібліятэкар Церабуцкай сельскай бібліятэкі Таццяна Заяц, намеснік дырэктара раённага цэнтра культуры і адпачынку Святлана Камозіна, метадыст раённага цэнтра культуры і адпачынку Алена Мешчаракова, галоўны захавальнік фондаў гісторыка-этнаграфічнага музея Алеся Макаед, майстар народных промыслаў Цэнтра рамёстваў Жанна Паўлава, кіраўнік узорнага харэаграфічнага ансамбля “Расінка” Карына Рамазанава, загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла Таццяна Сцяшко, настаўнік па класе духавых інструментаў дзіцячай школы мастацтваў Мікалай Шэшка, загадчык мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў Марына Юрэвіч.
і ў Мінску
У тэатры—студыі кінаакцёра ў святочнай абстаноўцы адбылося ўшанаванне ганаровых гасцей — вядучых майстроў сцэны, мастакоў, выкладчыкаў, спецыялістаў іншых галін. У іх ліку была і атрымала з рук міністра культуры Юрыя Бондара Ганаровую грамату Савета Міністраў загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Старадарожскага райвыканкама Святлана Каролька.
“Урачыстасць і прыгажосць гэтага маштабнага мерапрыемства падкрэслілі тое значэнне, якое дзяржава надае нашай працы, — падзялілася яна ўражаннямі па просьбе нашага карэспандэнта. — Удзельнікаў мерапрыемства віталі першы намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў і міністр культуры Юрый Бондар. У сваіх выступленнях яны вельмі добра, пранікнёна, цёпла гаварылі аб той высокай місіі, якую выконваюць работнікі культуры, — захоўваць і ўзбагачаць родную спадчыну.
Вельмі прыемна было ў гэты дзень бачыць многіх людзей, дзякуючы якім беларуская культура захоўвае сваю самабытнасць, непаўторны каларыт, гуманістычны характар і разам з тым імкліва рушыць наперад. Гэта дазваляе па—асабліваму глыбока ўсвядоміць яе багацце і мнагаграннасць. Усе героі ўрачыстасці вельмі розныя, кожны ўяўляе сабой яркую індывідуальнасць, а ўсе разам так гарманічна шчыруюць у агульнай плыні, ствараюць маштабнае палатно жыцця сучаснай Беларусі. Было вельмі прыемна і ганарова раздзяляць хвіліны іх заслужанага трыумфу.
Атрыманай узнагародзе я вельмі ганаруся і ў значнай меры залічваю яе на кошт вялікага калектыву работнікаў культуры Старадарожскага раёна. Іх праца не такая прыкметная, як вядомых артыстаў ці навукоўцаў, але не менш патрэбная людзям, і для нас яны — сапраўдныя і галоўныя героі нашых святаў і будняў: тыя, хто натхняе, радуе і сілкуе душу”.