17.1 C
Старые Дороги
Четверг, 4 июля, 2024

Першы. Ні з кім, акрамя народа

Некалі ў 1994-м у такія ж чэрвеньскія дні мы выбіралі першага Прэзідэнта Беларусі.
Гэты выбар абмяркоўвалі ўсюды: дома на кухнях, на лаўках каля шматпвярховак, у завадскіх курылках…

У доўгіх спрэчках, у цяжкіх роздумах, у пакутлівых сумненнях нараджалася лёсавы-значальная воля народа.

Усе разумелі: памыляцца нельга, краіна на кромцы абрыва, завісла над безданню. Бяда, як чорная вада, падступіла да кожнай хаты; занядбалы, прыніжаны, нікому не па-трэбны народ пайшоў па свеце, як жабрак-сірата.

Патрэбен дужы, мудры, абачлівы бацька. Толькі ён уратуе. Але як яго выбраць? Абяцаюць усе і ўсё, а вось каму верыць?..

…Удача не абмінула нас на тым крутым павароце гісторыі. Нейкае сёмае, зноў жа, пачуццё, інтуыцыя спакутаванага народа, інстынкт выжывання прывялі большасць людзей да цвёрдага рашэння аддаць галасы за Аляксандра Лукашэнку. Пры тым, што практычна ніхто з экспертаў не рабіў на яго стаўку. Ён, здавалася, не меў шанцаў на перамогу, — малады, малавядомы; за спіной — ні старой партыйнай гвардыі, ні новай дэмакратычнай эліты…

Хто мог падумаць, што за гэтага старшыню калгаса паднімецца самая важная і важкая сіла — народ — і скажа сваё вырашальнае слова?…

Так здарылася.

Людзі тлумачылі свой выбар проста, па-жыццёваму: “Ён жа селянін. Калгаснік, як і мы. Ведае, як людзі жывуць; пра зямлю дбае. Гэты не падвядзе…”

Адзін за адным апускаліся ў выбарчыя скрыні лісцікі бюлетэняў з адзнакай у графе “За Лукашэнку А.Р.” Колькі ў кожным гэтым лістку было людской надзеі!

А памятаеце, які быў слоган перадвыбарчай кампаніі будучага кіраўніка дзяржавы?..
“Ні з левымі, ні з правымі, а з народам”.

Як добра гэтыя словы леглі на душу ўсім, хто стаміўся і ад наменклатурнага фальшу, і ад дэмакратычнай пляскатні…

Лозунг ні на ёту не разышоўся з жыццём.

Гранічна шчырым, сумленным, бескапрамісным Лукашэнка быў пачынаючы з таго далёкага 1994-га года, калі ўся краіна сцішылася калі тэлеэкранаў і радыёпрыёмнікаў, слухаючы яго легендарную антыкарупцыйную справаздачу ў Вярхоўным Савеце. Слухала і вушам сваім не верыла: “Няўжо так можна?..”

Можна.

Кожнае слова гучала як ад-крыццё, як абяцанне новай эры адносін паміж уладай і народам. У словах будучага Прэзідэнта былі праўда, у любыя часы патрэбная людзям, як хлеб, і справядлівасць — вострая, як лязо.

Яны і цяпер заўжды пры ім — як меркі для ацэнкі любой сітуацыі, любой асобы.
За ўвесь гэты час ніхто з замежных палітыкаў не змог навязаць Лукашэнку сваю волю, кіраваць ім.

Ніякія эліты не здолелі акапацца і ўгрэцца навокал першай асобы дзяржавы, каб потым спакваля пракачваць сваю лінію і ствараць карупцыйныя схемы.

Ніхто не змог схіліць Прэзідэнта Беларусі паступіцца незалежнасцю краіны, дазволіць расцягнуць і раскрасці народнае дабро.

Паслядоўна, упарта, нязменна ён абараняе інтарэсы Беларусі.

Усе гэтыя тры дзесяцігод-дзі — з людзьмі: быў, ёсць, будзе. Ні з кім, акрамя народа. Такім увойдзе ў сусветную гісторыю першы Прэзідэнт Беларусі.

Тэкст:
Іна КАНДАУРАВА.

З ЧЭРВЕНЬСКАЙ РАЁНКІ
1994-ГА ГОДА:

“23 чэрвеня, каля 7 гадзін раніцы. Да адкрыцця Свярдлоўскага выбарчага ўчастка №3 у памяшканні гарадской СШ №2 сабраліся галасаваць каля 30 чалавек. Актыўнасць выбаршчыкаў была даволі высокая. У 10 гадзін раніцы да чатырох кабін для галасавання была нават чарга. Звяртаюся да выбаршчыкаў, якія прагаласавалі, і пытаюся, калі хто жадае, назваць сваю прафесію, хто за каго прагаласаваў. Вартаўнік, шафёр, хатняя гаспадыня і касір жадаюць бачыць Прэзідэнтам А. Лукашэнку. Пенсіянеры — муж і жонка — В. Кебіча. А палове адзі-наццатай гадзіны раніцы тут прагаласавалі 868 з 2196 выбаршчыкаў, а палове трэцяй гадзіны дня — 1750 чалавек. Пацікавіўся я ў выбаршчыкаў, за каго яны галасуюць, у 3 гадзіны дня. І зноў той жа малюнак: слесар, аператар вузла сувязі, швачка аддалі галасы за А. Лукашэнку.
Колькасць выбаршчыкаў Першамайскага выбарчага ўчастка №2, як і Свярдлоўскага №3, павялічвалася на працягу дня. За каго ж тут галасавалі? Маладая работніца грамхарчу і тавара-знаўца адказалі:
— За Лукашэнку.
Бухгалтар:
— За Лукашэнку, бо канкрэтна расказаў праграму. Малады, мы на яго спадзяёмся.
Слесар:
— А я давяраю Кебічу.
А вось муляр сам назваў сябе: М. У. Грыб і дабавіў:
— Толькі за Лукашэнку, як і жонка, хатняя гаспадыня.
(“Актыўнасць даволі
высокая”,
29 чэрвеня).

У РАЁНЦЫ 30 ГОД ТАМУ

“Заўтра, у чацвер, мы выбіраем першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выбары гэтыя, згодна з артыкулам 2 Закона аб выбарах Прэзідэнта, з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць.
Але ці да твару нам быць абыякавымі да лёсу і спраў у дзяржаве? Прайшоўшы час магчымасці прагаласаваць датэрмінова паказаў невялікую актыўнасць. Напрыклад, на Кастрычніцкім выбарчым участку №4, што ў гарадской чацвёртай школе, з выбаршчыкаў каля 2 тысяч прагаласавалі датэрмінова за 5 дзён 7 чалавек.
…Узнікае пытанне: “За каго прагаласаваць?” Аб гэтым Вам трэба доба падумаць. Наша газета, як і патрабавала пастанова ўрада, прадастаўляла газетную плошчу ўсім, хто хацеў агітаваць за таго ці іншага кандыдата ў Прэзідэнты, прыхільнікам розных палітычных сіл.
…Уважліва думайце, зайшоўшы ў кабіну для галасавання. Пакіньце адно прозвішча таго, каго хочаце Прэзідэнтам. Можаце акуратна выкрасліць і кожнае прозвішча кандыдата. Але тады ўзнікае пытанне: “Няўжо ў нас няма дастойнага? Павінен быць!” Галасуйце за таго, чые погляды блізкі , уважліва адня-сіцеся да абяцанняў (іх даюць усе!), звярніце ўвагу на яго справу, і аддайце голас за таго, каму давяраеце”.
(“Зрабіце правільны выбар”,
22 чэрвеня 1994 г).

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Теплые выходные и дождливое начало рабочей недели. Прогноз синоптиков на 5-10 июля

До плюс 32 градусов, сильные дожди и грозы прогнозируются...

В субботу на городском пляже отпразднуют Купалье

Народный праздник Купалье отпразднуют в Старых Дорогах вечером 6...

Беларусь стала членом ШОС

Беларусь стала членом Шанхайской организации сотрудничества. Соответствующее решение подписано...

Военные инженеры приняли участие в торжествах в честь Дня Независимости

Военные инженеры 4970 базы инженерных боеприпасов приняли участие в...
Яндекс.Метрика