17 C
Старые Дороги
Среда, 16 июля, 2025

Інстытуту прэзідэнцтва ў Беларусі — 30 гадоў

5 СТУДЗЕНЯ
“Рэнтабельнасць сельскагаспадарчай прадукцыі па раёне складзе каля 16 працэнтаў. Гэта вельмі нізкі ўзровень.
Складаным застаецца становішча ў жывёлагадоўлі. За 11 месяцаў года вытворчасць малака па раёне зменшылася на 9 працэнтаў, або на 2.122 тоны. Ад адной каровы надоена па 2.337 кг, што на 7,8 кг ніжэй узроўню 1992 года. Рэнтабельнасць малочнай галіны скла-дзе 20-21 працэнт”.
(Са справаздачы
выканкама райсавета).

12 СТУДЗЕНЯ
“У раённы інтэрнацыянальны клуб не раз паступалі прапановы, каб узвесці ў райцэнтры помнік воінам-інтэрнацыяналістам Старадарожчыны, якія загінулі ў афганскай вайне.
Гэта прапанова была адобрана на сходзе воінаў-афганцаў. Выбраны праект помніка, вызначана месца, дзе ён будзе знаходзіцца. Цяпер справа за сродкамі. Як сказалі ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, такі помнік бу-дзе каштаваць не менш двух мільёнаў рублёў. Дзе ўзяць такія сродкі? Асноўная надзея на раённы і гарадскі Саветы народных дэпутатаў. Але ж не застануцца ўбаку і самі воіны-інтэрнацыяналісты, і многія жыхары раёна. На сходзе “афганцаў” прыняты зварот з просьбай аб дапамозе ў зборы сродкаў на ўзвядзенне помніка. Усім воінам-афганцам прапанавана ўнесці на гэтыя мэты не менш адной мінімальнай зарплаты, а таксама ад-працаваць на ўзвядзенні помніка некалькі дзён. Вядома, сёння нялёгка пражыць. Але ж людзі хочуць дапамагчы. Каб памяць жыла”.
(“Памяць павінна жыць!”).

“Для своечасовага адводу зямельных участкаў пад індывідуальнае будаўніцтва разам з карэкціраваннем генеральнага плана праектным інстытутам “БелНДІградабудаўніцтва” распрацаваны праект дэталёвага планавання пад забудову 60 гектараў зямлі ва ўсходняй частцы горада ад Старадарожскага лясніцтва да вёскі Старыя Дарогі ўздоўж шасейкі.
На гэтым участку будуць размешчаны 172 дамы з прыся-дзібнымі ўчасткамі ў 15 сотак. У перспектыве праектам прадугледжана будаўніцтва там дзіцячага садка на 90 месц, магазіна, комплекснага прыёмнага пункта і сквера”.
(“Выканкам робіць
справаздачу”).

15 СТУДЗЕНЯ
“Цэны на прамысловую прадукцыю растуць хутчэй, чым на сельскагаспадарчую.
Калі, напрыклад, цэны на зерне, мяса і малако ў адносі-нах да 1990 года павялічыліся ў 300-400 разоў, то на трактар “Беларусь” у 4500 разоў, на камбайн “Дон” — у 6.500, бензін — у 6.400, дызельнае паліва — у 13.300 разоў, салі-горскі хлорысты калій — у 27000 разоў. Ніякіх зберажэнняў не хопіць, каб вытрымаць такі цэнавы націск, абсурдную палітыку ў земляробстве, каб земляроб не мог пракарміцца са сваёй працы”.
(Са спрэчак па справаздачы выканкама райсавета).

“Адбылося першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па правядзенню мерапрыемстваў у дні святкавання 50-годдзя вызвалення горада Старыя Дарогі і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На пасяджэнні разгледжаны найбольш актуальныя пытанні. Ішла размова і аб добраўпарадкаванні нашага горада. Патрэбна будзе падрыхтаваць мемарыяльную дошку ў гонар танкавых батальёнаў капітана Глухава, капітана Чацверакова і 274 механізаванага батальёна асобага прызначэння (камандзір С. Данілеўскі), якія вызвалялі горад Старыя Дарогі. Неабходна таксама падрыхтаваць і ўнесці на разгляд прапановы аб назве і перайменаванні вуліц горада ў гонар воінаў-вызваліцеляў”.
(“На пасяджэнні
аргкамітэта”).

22 СТУДЗЕНЯ
“Пытанняў, якія датычацца інтымнага боку чалавечага жыцця, вельмі многа.
Крывая венерычных захворванняў ідзе ўгару. Страшная хвароба — сіфіліс — становіцца даволі распаўсюджанай. За 9 месяцаў мінулага года наш невялікі раён выйшаў па колькасці сіфілітыкаў на 3 месца ў вобласці. Нямала выпадкаў і захворвання ганарэяй. Былі выяўлены дзве дзяўчынкі, называю іх так, бо яны зусім юныя, з хранічнай формай. Планка захворваемасці змяшчаецца да 14-16 гадоў”.
(“Што цікавіць
падлеткаў?”).

26 СТУДЗЕНЯ
“Ці будзе палучка? Гэтае пытанне кожны дзень задаюць працаўнікі калгасаў “10 год Кастрычніка”, “Барацьбіт” і “Беларусь”.
На разліковым рахунку тут — як у дзіравай кішэні. Не могуць людзям выдаць заробак нават за… лістапад мінулага года. Узвінчаныя цэны “выграблі” ўсё, да капейкі. У іншых няма за што буханку хлеба купіць — бегаюць да суседзяў і знаёмых за пазыкамі. І калі б не ўласная бульба, ды цыбулька, ды кавалачак сала, ды малачко, то давялося б дражнаўскім і новадарожскім земляробам, як кажуць, класці зубы на палічку”.
(“Ці будзе палучка?”).

“На вучэбным пляцу застылі па стойцы “Смірна” шарэнгі салдат і іх камандзіраў.
Ваенная часть падрыхтавалася да прыняцця ваеннай прысягі новага папаўнення салдат…
…Гасцям, бацькам камандаванне часці прада-ставіла магчымасць знаё-міцца з умовамі жыцця і харчавання салдат.
Прыгожа, з густам аформленая сталоўка, дзе ў спецыяльнай аб’яве паведамляецца пра колькасць прадуктаў, якія атрымлівае салдат у дзень, напрыклад, 175 грамаў мяса. Згадзіцеся, цяпер не кожны з нас ужывае столькі ў сям’і.
Акуратна запраўлены двух’ярусныя салдацкія ложкі. Тут тэлевізар, відэамагнітафон. Побач — пакой адпачынку з шахматамі, былы Ленінскі пакой. Ёсць сярод салдат свой цырульнік, шавец. У часці багатая бібліятэка.
— Цяпер служаць у часці толькі з Беларусі, — расказвае намеснік камандзіра часці. — У пераважнай большасці яны з сельскай мясцовасці, але ёсць нават і з Мінска. Служыць ім паўтара года. За гэты час адпускаюць дамоў у якасці заахвочвання на 2-3 дні на такія святы, як Новы год, Каляды. Акрамя таго, за час службы радавому выдзяляецца 20 сутак водпуску, сяржанту — 25. У якасці заахвочвання могуць атрымліваць дадаткова яшчэ 5 сутак.
Як бачыце, даволі цікавыя ўмовы, аб якіх раней салдаты маглі часцей за ўсе толькі марыць”.
(“На вернасць Рэспубліцы Беларусь”).
“Траціць час і грошы на паездку ў Мінск, Бабруйск ці Слуцк у пошуках моднай дзіцячай куртачкі клапатлівым мамам ужо не давядзецца.
Патрэбную рэч можна будзе набыць у нашым горадзе. Для гэтага дастаткова зазірнуць у фірменны магазін “Надзея”, які належыць швейнай фабрыцы. Калектыў яе (а дакладней — адна вытворчая брыгада швачак) асвойвае выпуск мадэльных куртачак для школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту. Фасон распрацоўваецца з улікам вопыту як замежных, так і беларускіх майстроў па пашыву вопраткі. Экіпіроўку складуць і “ліпы”, і “маланкі”, і “кнопкі”, і ўстаўкі трох колераў. Завезенай непрамакальнай плашчовай тканіны хопіць для пашыву больш за тысячу асенніх куртак”.
(“Для падлеткаў”).

29 СТУДЗЕНЯ
“У сапраўднае свята бадзёрасці і здароўя ператварылі перадапошнюю студзеньскую суботу спаборніцтвы па валейболу, праведзеныя ў калектыве райаграпрамтэхнікі.
У спартыўную залу, акрамя аматараў гэтай гульні, прыйшлі іх жонкі, дзеці, сябры, так што балельшчыкаў было шмат. Бясспрэчным лідарам аказаліся аўтатранспартнікі. Другую прыступку гонару занялі валейбалісты рамонтнай майстэрні, трэцюю — станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамашын. Пераможцы атрымалі грашовыя прэміі, а ў якасці прызоў і смачныя тарты”.
(“Чакаў “салодкі” стол”).

“На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 1993 года №682 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь” распараджэннем выканкама раённага Савета народных дэпутатаў ад 18 студзеня бягучага года створана раённая каардынацыйная камісія па вырашэнню пытанняў, звязаных з састаўленнем спісаў грамадзян, якія маюць права на набыццё імянных прыватызацыйных чэкаў “Маёмасць”.
(“Чэкі “Маёмасць”:
створана раённая камісія”).

“Кожны год спартыўныя выданні праводзяць апытанне трэнераў, спартыўных журналістаў, балельшчыкаў наконт вызначэння лепшага спартсмена года.
“Навіны Старадарожчыны” таксама выканалі гэту працэдуру. Васемнаццаці рэспандэнтам прапанавалася назваць траіх лепшых. Асноўная барацьба разгарнулася паміж нашымі землякамі Сяргеем Шуміным (вольная барацьба) і Іванам Комарам (лёгкая атлетыка), якія прадстаўлялі Старадарожчыну на рэспубліканскай і міжнароднай арэне. Сяргей, набраўшы 40 ачкоў, стаў лепшым спартсменам раёна 1993 года. Усяго два ачкі ўступіў яму І. Комар. На трэцім месцы аказаўся настаўнік Языльскай СШ Мікалай Грузд. І гэта не здзіўляе. На сённяшні дзень Мікалай Міхайлавіч, нягледзячы на ўзрост, на голым энтузіязме трэніруе футбольную каманду “Зара”, сам выступае ў яе радах, выстаўляе каманды для ўдзелу ва ўсіх раённых спаборніцтвах”.

1994 у гісторыі Беларусі:
*у выніку распада СССР краіна перажывае цяжкі сацыяльны і экана-мічны крызіс;
*Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь прынята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якой уведзены інстытут прэзідэнцтва;
*10 ліпеня адбыліся выбары першага ў гісторыі незалежнай дзяржавы Презідэнта Рэспублікі Беларусь. Ім стаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Потребители могут оценить претендующую на Государственный знак качества продукцию

До 25 июля включительно потребители могут оценить претендующую на...

В стародорожских дворах появились современные детские игровые комплексы

В стародорожских дворах появились современные детские игровые комплексы. Причем...

Александр Лукашенко встретился с ректором Пекинского университета

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с ректором Пекинского университета...

Награды вручили лучшим молодым парламентариям, среди них — Надежда Макаревич

В Минске прошло заседание Молодежного совета при Совете Республики Национального...
Яндекс.Метрика