13.3 C
Старые Дороги
Пятница, 19 июня, 2026

Прэс-паказ кінастужкі “Чорны замак Альшанскі” сабраў поўную залу

Прэс-паказ кінастужкі, якая ў хуткім часе выйдзе ў пракат, сабраў у кінатэатры «Беларусь» поўную залу журналістаў. Усім было цікава паглядзець, як зборная каманда нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» і расійскага ААТ «Нью Арт Сінэма Прадакшн” справілася з задачай экранізацыі «Чорнага замка Альшанскага».

Яна была няпростай.

Любое кіно “па Караткевічу” — смелы і рызыкоўны эксперымент.

Цяжка зрабіць фільм, які ў стане данесці да гледача моцнае і ўладнае зачараванне своеасаблівай каларытнай караткевіцкай прозы. Для мяне, ва ўсялякім разе, так. Тым больш, калі размова ідзе пра “Чорны замак Альшанскі”, нездарма адзначаны Дзяржаўнай прэміяй імя Коласа.

Цеснае перапляценне сюжэтных ліній і літаратурных жанраў, повязь эпох, насычанасць сюжэту — усё гэта пра “замак”, які аўтарам фільма ў дадатак належала перавесці ў сучасны фармат і адаптаваць пад шырокага гледача…

Для гэтага аўтар сцэнарыя прадзюсер Глеб Шпрыгаў перачытаў твор з дзясятак разоў.
У ходзе прэс-канферэнцыі ён сказаў:

«Чорны замак Альшанскі» — гэта мнагаслойны раман, які вельмі цяжка экранізаваць. Мне часта задаюць пытаннне, які жанр у гэтага фільма. Зразумела, што, з аднаго боку, гэта дэтэктыў, з другога — гістарычнае фэнтэзі. Але самае галоўнае, мы з Кірылам Кузіным (рэжысёр-пастаноўшчык — Аўт.) хацелі зрабіць вялікае кіно. Як бы далёка мы не адышлі ад Караткевіча, засталіся дастаткова блізка ад яго. Тыя чытачы, якія любяць яго, думаю, ацэняць і зразумеюць, убачаць вельмі шмат перасячэнняў».

Варыяцыі на тэму Караткевіча атрымаліся: фільм, што называецца, “глядзіцца”.
Добрая ігра добрых акцёраў, густоўны гістарычны каларыт, цікава закручаны сюжэт і маса спецэфектаў — дзве гадзіны прагляду пралятаюць неўпрыкмет. Кажуць, пракатная версія будзе карацейшай. У фільме ёсць усё: каханне і здрадніцтва, смерць і сакрэт неўміручасці, пошукі старажытных скарбаў і забойства — прасцей пералічыць, чаго тут няма. Спалучаецца гэта ўсё, аднак, арганічна.

Калі ў некалькіх словах пра сюжэт, то ўсё пачынаецца з… кнігі. Яе — а менавіта старажытнае Евангелле князёў Гальшанскіх — хтосьці здае ў антыкварны магазін, што належыць гісторыку Антону Космічу і яго сябру Мар’яну Пташынскаму. Як выяўляецца, Евангелле ўтрымлівае шыфр — ключ да старажытных таямніц, а Мар’ян становіцца ахвярай забойцы. Падазрэнне следчых падае на Антона. Ён сам бярэ на сябе ролю дэтэктыва і накіроўваецца ў княжы замак у пошуках забойцы і разгадкі таямніц мінулага…

Прэм’еры фільма з нецярплівасцю чакаюць у Беларусі і Расіі. Яна запланавана на 12 снежня. Творчаму праекту можна прадказаць заслужаны поспех, а аматарам добрага кіно рэкамендую не прапусціць знакавую падзею.

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Как нас обманывают в Интернете и что должно насторожить перед покупкой

Просматривая объявления о продаже садовой мебели, обнаружила весьма заманчивое...

Стародорожанин Алексей Уфимцев выступил на «Звёздном пути»

Талантливый человек талантлив во всём!  Вчера состоялся отборочный этап телепроекта...

Семья Лопаткиных представляет район на областном этапе «Властелина села»

Семья Лопаткиных представляет Стародорожский район на областном этапе «Властелина...

КГК Минской области указал дорожным службам на недостатки в ремонте и содержании дорог

КГК Минской области проведены контрольные мероприятия по вопросам строительства...
Яндекс.Метрика