5.5 C
Старые Дороги
Четверг, 15 октября, 2026

Стартаваў праект “Этнаграфічныя скарбы Мінскай вобласці”. Што прадаставіць у праекце Старадарожчына?

У музейнай дзейнасці цэнтральнага рэгіёну краіны стартаваў новы праект “Этнаграфічныя скарбы Мінскай вобласці”, які збярэ ўнікальныя экспанаты даўніны
са ўсіх рэгіёнаў.

Што прадаставіць у праекце Старадарожчына, паведаміла дырэктар раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Наталля Бацылева.

“Праект “Этнаграфічныя скарбы Мінскай вобласці” праз публікацыі ў сацыяльных сетках раскажа аб найбольш каштоўных этнаграфічных прадметах з фондаў усіх музеяў сталічнага рэгіёну. Вынікам стане стварэнне інтэрактыўнай музейнай карты.
Наш музей прадаставіў тры прадметы — рухаўскі дыван, бубен і намітку. Аўтэнтычны выраб рухаўскага дывана ў тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Бубен канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў трапіў у наш фонд з аграгарадка Прусы. Наш раён — адзін з нямногіх, які да цяперашняга часу захаваў старажытны жаночы галаўны ўбор — намітку і адметны спосаб яго навівання. Цяпер гэтыя прадметы зоймуць годнае месца сярод такіх жа цікавых экспанатаў Міншчыны”.
Тэкст: Вікторыя СЫЦІК.

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

До какого числа нужно заплатить имущественные налоги и как узнать сумму

Имущественные налоги, подлежащие уплате физическими лицами в 2026...

Народный сайт «ВНС в лицах» презентовали в Минске

К предстоящему через несколько дней 30-летию Всебелорусского народного собрания...

Директор Солигорской птицефабрики вошла в мировой список 100 женщин-героинь, внесших вклад в развитие АПК

Член Постоянной комиссии Совета Республики по законодательству и государственному...
Яндекс.Метрика