Цёплай жнівеньскай раніцай Стражы напоўніліся атмасферай свята, якога няма ў календары, але якое з’яўляецца любімым для тых, хто нарадзіўся на малой радзіме. Гэты маляўнічы куток адзначыў Дзень вёскі.
Сёння ў Стражах засталося ўсяго чатыры двары карэнных жыхароў. Але на ўрачыстасць прыехала больш за сотню гасцей — як птушачкі зляцеліся “стражыняты”, усе тыя, хто кожны дзень беражліва захоўвае ў сваім сэрцы мілы вобраз роднага краю.
Нават сонечные надвор’е спрыяла таму, каб сабрацца разам. На адкрытай пляцоўцы размясціліся выставы народнай творчасці, сялянскі падворак і гандлёвая кропка. У госці да жыхароў вёскі завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Давыдаў, дырэктар ААТ “Палажэвічы” Сяргей Каролька, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Галіна Дарафейская, старшыня Палажэвіцкага сельскага савета Людміла Прымачэнка.
Як праходзіла свята ў Стражах, чытайце ў свежым нумары «НС».