16.4 C
Старые Дороги
Пятница, 12 сентября, 2025

У Кнігу Народнай Славы нашага раёна занесены імёны Вячаслава Кісялёва, Васілія Сцяпуркі і Марыі Жук

У гэтым годзе ганаровы спіс лепшых людзей Старадарожчыны папоўніўся яшчэ трыма імёнамі. Яны занесены ў Кнігу Народнай Славы рашэннем раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

  

Васілій Іванавіч Сцяпурка,
ветэран працы.

Шчыраваў на розных пасадах у сельскай гаспадарцы, быў кіраўніком партарганізацыі калгаса “Перамога”, дырэктарам КУП “Старадарожская ЖКГ”, начальнікам вытворчага ўчастка “Слуцкі сыраробчы камбінат”. Адзначаны шэрагам узнагарод.

Вячаслаў Аляксеевіч Кісялёў,
ветэран працы.

У галіне культуры — з 1996 года. Узначальваў калектыў дзіцячай школы мастацтваў. З 1994-га кіруе народным ансамблем народных інструментаў выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў. Стварыў большасць твораў для ансамбля, актыўна прапагандуе беларускую музычную спадчыну.

Марыя Мікалаеўна Жук,
ветэран працы.

Працавала паляводам, жывёлаводам. 33 гады была аператарам машыннага даення, агульны стаж работы ў сельскагаспадарчых арганізацыях, у тым ліку ТАА “Профітагра” — 47 гадоў. Узнагароджана ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені.

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Лукашенко дал конкретные указания по движению к полной нормализации отношений с США

Президент Беларуси Александр Лукашенко дал конкретные указания по движению...

Лукашенко: главная наша задача — стать рядом с Трампом и помогать ему в миссии по установлению мира

Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил о готовности белорусской стороны...

США сняли санкции с «Белавиа»

Соединенные Штаты Америки сняли санкции с авиакомпании "Белавиа". Об...
Яндекс.Метрика