Узнагароджванне пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур прайшоў падчас абласных «Дажынак».
Сёлета ў спаборніцтве сярод раёнаў вобласці лідыраваў Нясвіжскі, на другім месцы — Маладзечанскі, на трэцім — Смалявіцкі. Сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый у тройку прызёраў увайшлі “Холхлава” і “Гарадзілава” з Маладзечанскага раёна, а таксама “Саўгас “Мінскі”.
Узнагароджаны былі рупліўцы жніва, спецыялісты, маладыя камбайнеры, камбайнеры-ветэраны, сямейныя дынастыі, жонкі хлебаробаў.
Больш за 6 тысяч чалавек апладыравалі героям дня. У іх ліку — і старадарожскі аграрый, камбайнер з “Паставічаў” Валянцін Дзмітрук, адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.