11.9 C
Старые Дороги
Пятница, 23 октября, 2026

У Старых Дарогах прайшоў фестываль народнай творчасці “Арэскія вытокі”

Палац культуры сардэчна запрасіў сяброў з суседніх раёнаў на рэгіянальны фестываль народнай творчасці “Арэскія вытокі”. Артысты з Пухавіцкага, Салігорскага, Уздзенскага і Любанскага раёнаў прыехалі да нас, каб не толькі паспяваць і патанчыць, а і падарыць незабыўныя эмоцыі і добры настрой. 

Яшчэ далёка да выхаду на сцэну гаспадары і госці стварылі свята ў фае Палаца. Па адзін бок стаялі накрытыя сталы, поўныя смачных традыцыйных беларускіх страў. Выстава так і называлася “Старадарожскае смакаццё”. 

У другім баку шырока раскінуліся выставы і фотазона цэнтра рамёстваў. 

Быў і яшчэ адзін прывабны куточак, на экспанаты якога пакуль можна было толькі глядзець. Вялікія кошыкі з восеньскімі дарамі — нібы творы мастацтва. Іх пасля выступленняў разыгралі сярод гледачоў і ўдзельнікаў свята. 

А затым пачаўся доўгачаканы канцэрт, падчас якога выступілі таленавітыя калектывы с розных куткоў Міншчыны.

Фестываль прайшоў непрыкметна. Цудоўныя ўражанні застануцца надоўга у тых, хто пражыў іх разам з артыстамі. Шчырыя словы падзякі выказала ўдзельнікам свята начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Каролька. Кожнаму калектыву яна ўручыла дыплом і каштоўны падарунак.

 

Падрабязней чытайце ў свежым нумары «НС».

 

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Магазин «Строймаркет» в Слуцке запускает крутую акцию «День соседа» для жителей Стародорожского района!

ЖИТЕЛИ СТАРОДОРОЖСКОГО РАЙОНА, ДЛЯ ВАС ОТЛИЧНАЯ НОВОСТЬ! Затеяли ремонт...

«Очереди с самого утра»: минчане «штурмуют» стародорожский бренд на ярмарках у Дворца спорта

Минск выбирает «СтаДар»: очереди за качеством! Благодаря новому автомагазину,...

МАРТ запускает горячую линию для изучения ситуации с торговым обслуживанием на селе

Министерство антимонопольного регулирования и торговли запускает горячую линию для...

2 года 6 месяцев лишения свободы за хулиганство, совершенное повторно: прокуратура поддержала гособвинение в суде

Прокуратура г.Жодино поддержала государственное обвинение по уголовному делу в...
Яндекс.Метрика