Уладзімір МАЛАЛЕТКІН
Праз нацыянальную самабытнасць — да росквіту
Гэты матэрыял стаў занатоўвацца ў дні падрыхтоўкі і правядзення VII Усебеларускага народнага схода, але задумка была значна раней, і яна з’явілася ў выніку спрэчак і дыспутаў.
На адвечнае пытанне “хто мы, адкуль мы і куды ідзем?” навукоўцы, дзяржаўныя дзеячы ў асноўным далі адказ. Мэта зразумелая — дабрабыт кожнага і росквіт дзяржавы. Але засталося яшчэ адно пытанне: якая ж наша нацыянальная ідэя? Яе патрэбна вызначыць і ведаць для таго, каб на яе аснове будаваць дзяржаўную ідэалогію і прапаганду.
А наогул, што гэта такое — нацыянальная ідэя? Як даць вызначэнне гэтаму паняццю?
Адказаць на яго адназначна нельга. Гэта як у геаметрыі: усе мы разумеем, што такое пункт, прамая, плоскасць, але вызначэння гэтых паняццяў няма, яны з’яўляюцца першаснымі, а на іх аснове вызначаюцца іншыя — вугал, трохвугольнік, піраміда і г. д.
Спытайце любога сустрэчнага, што такое нацыянальная ідэя — і вы ў адказ пачуеце самыя розныя думкі пра гэты тэрмін.
Большасць дзяржаў не афыішыруюць сваю нацыянальную ідэю па розных прычынах, але ж у палітыцы, у ідэалогіі яна заўсёды прысутнічае. Найбольш выразнай у гэтым плане з’яўляецца нацыянальная ідэя ЗША. На рускай мове яна гучыць як “амерыканская мара”. Мара для кожнага амерыканца свая: хтосьці хоча паесці і адпачыць у цёплым месцы, бо не мае даху над галавой, а хтосьці марыць за асабісты кошт злятаць на Марс ці Месяц. Праўда, у апошні час ўс часцей мы чуем і другую ідэю: “Амерыка вышэй за ўсё”. Але яна больш падобная на нацыяналістычны лозунг.
У кастрычніку 2022 года на Абуз-Лясноўскім палігоне журналісты задалі Прэзідэнту Беларусі А. Р. Лукашэнку пытанне аб нашай нацыянальнай ідэі і атрымалі адказ: “Национальная идея — это краткое, компактное, что тебя должно захватить сразу. Это моя точка зрения. Но пока я такой идеи не вижу».
Гэтым адказам ён даў зразумець журналістам, што ўсім грамадзянам рэспублікі пашукаць гэту ідэю. Думаецца, што дэлегаты УНС у свой час таксама звернуць на яе ўвагу.
Здаецца, што гаворка ідзе пра нейкія “высокія матэрыі”. Але ж мы ведаем, што самае складанае можа знаходзіцца побач. Простая ў словах і складаная на справе, яна магла бы гучаць так: “Праз нацыянальную самабытнасць — да росквіту”.
Тьт можна паспрачацца. Самабытнасць уласцівая любому народу, любой дзяржаве. Але ж наша, беларуская,— яна асаблівая.
Якія ж асноўныя прыкметы нашай самабытнасці?
Іх мноства, і на кожнай з іх можна пісаць дысертацыі , выкарыстоўваць як тэарэтычны і практычны матэрыял у ідэалогіі і прапагандзе.
Па-першае, гэта наша гістарычная памяць. Мы ведаем, хто мы і адкуль прыйшлі.
Па-другое, патрыятызм. Так склалася, што практычна ўсе еўрапейскія войны праходзілі праз нашы землі. Гэта акалічнасць выпрацавала ў характары беларуса неабходнасць пастаянна весці барацьбу за сваё жыццё, жыццё сям’і, рода; змагацца за родную вёску, горад, дзяржаву.
Па-трэцяе, традыцыйнасць. Іншы раз мы гэта і не заўважаем, але ж, калі добра прыгледзецца ў кожнай сям’і, родзе есць свае традыцыі, рытуалы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Сюды можна аднесці і калектыўныя традыцыі — такія, як кірмашы, святы вескі, горада, мерапрыемствы вобласцей і рэспублікі.
Такіх адметных рыс, якія былі выпрацаваны мноствам пакаленняў і захаваліся на генным узроўні, шмат. Да іх можна аднесці працаздольнасць, цярпімасць, абавязковасць, узаемадапамогу, сумленнасць, павагу, справядлівасць (у тым ліку і сацыяльную), свабоду — міралюбства, саборнасць, шчодрасць, спачуванне, ужыўчывасць і г. д.
Дарэчы, некаторыя рысы беларускага нацыянальнага характару занатаваны ў Дзяржаўным гімне: мы мірныя людзі, працавітыя, сяброўскія, змагары за сваю волю і долю.
Развіваць і напаўняць ўсё сказанае сучаснымі сэнсамі — гэта і ёсць наша ідэалогія, якая будзе выхоўваць чалавека будучага, прывядзе дзяржаву да росквіту, а яе жыхароў — да дабрабыту.