Каменны крыж — адзін з маркераў старажытнай Беларусі, рэдкая і цікавая знаходка. Ёсць яны ў Тураве, Бабцах, Гудавічах. Пазначаны імі і наш раён.
Крыж-ідал ёсць на могілках у Сінягове, некалькі ўнікальных помнікаў даўніны — на кладах у Шчыткавічах, а чарговую такую рэдкасць паказаў журналістам наш уважлівы чытач, старшыня ветэранскай арганізацыі раённага аддзела ўнутраных спраў Іван Васільевіч Чачуха.
Наваколле роднай вёскі Баранава яму з дзяцінства вядома дасканала, а чалавек ён дасціпны і глыбока нераўнадушны да жыцця раёна, так што любую цікавую тэму бярэ на заметку. Вось і каменныя крыжы на мясцовых могілках не засталіся па-за яго ўвагай: Іван Васільевіч паказаў іх журналістам, за што яму вялікі дзякуй. Кожная такая знаходка — асобная старонка ў гісторыі Старадарожчыны.
Вось яны, маўклівыя таямнічыя сведкі часоў і пакаленняў, — вялікі крыж паказвае з зямлі масіўную верхнюю частку, а побач яшчэ адзін ледзьве віднецца з глебы.
“Спрабавалі з мужыкамі падняць, адкапаць — не атрымалася, — распавядае Іван Васільевіч. — Надта вялікі і цяжкі…”
Так, памер і велічыня крыжа ўнушальныя. Менавіта таму падобныя гістарычныя аб’екты не тое што цяпер, а і даўней былі рэдкасцю, асабістай прыкметай мясцовасці; няпроста было знайсці вялізныя ледніковыя валуны (у нашых краях іх небагата), даставіць іх на патрэбную адлегласць і з дапамогай старажытных інструментаў уручную надаць камяню крыжападобную форму.
Поўную версію чытайце ў свежым выпуску «НС»