11.2 C
Старые Дороги
Пятница, 23 октября, 2026

#ДзеньРоднагаСвайго: у цэнтры рамёстваў адбылася творчая лабараторыя «Падарожжа ў свет майстроў і крэатыўных ідэй»

6 лютага ў Старадарожскім цэнтры рамёстваў адбылася творчая лабараторыя «Падарожжа ў свет майстроў і крэатыўных ідэй», у якой прынялі ўдзел супрацоўнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. М. Стасевіча». Мерапрыемства было арганізавана з мэтай абмену досведам і азнаямлення з сучаснымі формамі працы ў галіне народных рамёстваў.

Сустрэча пачалася з дэманстрацыі асноўных відаў рамёстваў, якія прадстаўлены на мастацкіх палотнах, размешчаных на лесвічным маршы. Сярод іх былі вышыўка, аплікацыя саломкай, ткацтва, выраб лялек, пляценне паясоў і саломапляценне. Далей наведалі народную студыю па ткацтве «Удаліца» народны майстар Валянціна Спадар правяла майстар-клас па навіванні наміткі. У майстэрні па вырабе лялек майстар Вера Сулімчык прадэманстравала працэс стварэння абрадавай лялькі Масленіца з нетрадыцыйнага матэрыялу – папяровых сурвэтак.

Удзельнікам была прапанавана інтэрактыўная гульня «Знайдзі арнамент». Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі сувеніры ў якасці заахвочвання. Госці таксама азнаёміліся з работай майстра Таццяны Гутырчык, якая займаецца над новым проектам прысвечаны ручной апрацоўцы лёну. Яны наведалі экспазіцыю, прысвечаную нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, звязаную з вырабам дываноў тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне, і выставу «Не забытыя традыцыі: паясы», дзе прайшоў майстар-клас па пляценні паясоў на калодачцы.

Сустрэча завяршылася наведваннем сувенірнай крамы, дзе госці маглі набыць вырабы, выкананыя майстрамі Старадарожскага цэнтра рамёстваў, а таксама пачаставацца духмянай травяной гарбатай. Гэтае мерапрыемства акцэнтавала ўвагу на важнасці захавання культурнай спадчыны і перадачы рамесных навыкаў маладому пакаленню.

#ДеньРодногоСвоего #ДзеньРоднагаСвайго #КожнаяПятніца #НароднаеРамяство #СтародорожскіЦэнтрРамёстваў

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Магазин «Строймаркет» в Слуцке запускает крутую акцию «День соседа» для жителей Стародорожского района!

ЖИТЕЛИ СТАРОДОРОЖСКОГО РАЙОНА, ДЛЯ ВАС ОТЛИЧНАЯ НОВОСТЬ! Затеяли ремонт...

«Очереди с самого утра»: минчане «штурмуют» стародорожский бренд на ярмарках у Дворца спорта

Минск выбирает «СтаДар»: очереди за качеством! Благодаря новому автомагазину,...

МАРТ запускает горячую линию для изучения ситуации с торговым обслуживанием на селе

Министерство антимонопольного регулирования и торговли запускает горячую линию для...

2 года 6 месяцев лишения свободы за хулиганство, совершенное повторно: прокуратура поддержала гособвинение в суде

Прокуратура г.Жодино поддержала государственное обвинение по уголовному делу в...
Яндекс.Метрика