2.4 C
Старые Дороги
Среда, 4 ноября, 2026

«Я — у падтрымку Прэзідэнта!» Усебеларускаму народнаму сходу — 30 год

Па старонках раёнкі 1996 года

«Я — у падтрымку Прэзідэнта!

Сёння, бадай, кожнага жыхара краіны цікавяць пытанні, вынесеныя Прэзідэнтам
А. Р. Лукашэнкам на прадстаячы рэферэндум.

Гэта ўжо ў другі раз (у наш складаны час) Прэзідэнт рашыў параіцца з народам.
Дык чаму ж так незадаволены некаторыя лідэры партый і фракцый з Вярхоўнага Савета РБ? Яны проста не заўважаюць і не хочуць бачыць таго, што зрабіў і робіць штодзённа Прэзідэнт для паляпшэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва па вываду эканомікі краіны з крызісу.

…Некаторыя кіраўнікі ў Вярхоўным Савеце лічаць, што чым раіцца са сваімі выбаршчыкамі, лепш раіцца за зачыненымі дзвярыма з заходнімі дыпламатамі. Мы навучаны жыццём і добра ведаем, чаго зычаць нам гэтыя паны, трымаючы камень за пазухай у заграбастых руках.

Міжнародны валютны фонд пазычыць нам долары пры ўмове, што мы ліквідуем калгасы і перададзім ва ўласнасць усю прамысловасць, калі мы знізім і без таго нізкія выдаткі з бюджэту на пенсіі і сацкультбыт.

Паны-немцы гавораць:
— Навошта вам на сваіх заводах выпускаць сельгасмашыны, калі мы можам прадаваць свае гатовыя, больш дасканалыя, праўда, крыху падношаныя.
А адзін пан у час перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі абураўся:
— Навошта гэтай нецывілізаванай краіне свой кандыдат у Прэзідэнты? Мы дадзім ім гатовага, тытулаванага.
І сучылі нам графа Прушынскага.

Нам непатрэбны такія клопаты аб нас. Абыйдземся без іх. Як-небудзь справімся самі, толькі не перашкаджайце нам і нашаму Прэзідэнту».

М. Залескі,
Г. Старыя Дарогі.

Поделиться :

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Стародорожане, внимание! В магазине «Строймаркет» каждую субботу вас ждут крутые скидки — 12 процентов!

ЖИТЕЛИ СТАРОДОРОЖСКОГО РАЙОНА, ДЛЯ ВАС ОТЛИЧНАЯ НОВОСТЬ! Затеяли ремонт...

В Минске представили новую белорусскую машину-гибрид

Последовательный гибрид белорусского производства представили на пресс-конференции в Минске,...

Это было ярко! Осенний бал прошел в средней школе №2

В средней школе №2 г. Старые Дороги прошел традиционный...
Яндекс.Метрика