Усебеларускаму народнаму сходу — 30 год

«Няхай народ вырашыць

Прачытаўшы праект Канстытуцыі, які прапаноўвае Прэзідэнт, хачу падзяліцца сваімі
меркаваннямі.

Наша жыццё патрабуе рашучых змен. І я думаю, што над Асноўным законам краіны працавалі не толькі Прэзідэнт, але і дзясяткі беларускіх вучоных, юрыстаў. Народ павінен разабрацца ва ўсім. Падтрымаць палітыку Прэзідэнта. А ён — кіраўнік дзяржавы — павінен зрабіць усё неабходнае для паляпшэння дабрабыту людзей. Я лічу, што толькі прэзідэнцкая ўлада здольна захаваць рэальную дэмакратыю пры рэальнай абароне правоў чалавека ва ўсіх сферах яго жыццядзейнасці. Нягледзячы на тое, што асобныя палітычныя сілы на працягу двух гадоў прадказваюць заняпад і разбурэнне дзяржавы, хаос у эканоміцы і сацыяльнай сферы, але за гэтыя гады беларуская дзяржаўнасць набыла даволі дакладныя прававыя формы. Вырашаюцца пытанні абароны насельніцтва. Няхай павольна, але ўсё ж. Прэзідэнт краіны ўсталёўвае палітыку высокай цаны чалавека. Наша рэспубліка хоць і не зусім багатая, але ўсё ж у ёй не ваююць, яна стабільная. Што да астатніх пытанняў, якія выносяцца на рэферэндум, я падтрымліваю. Але лічу, што смяротную кару яшчэ рана адмяняць у нашай дзяржаве, паколькі злачыннасць у апошні час усё павялічваецца. І я хачу параіць усім жыхарам раёна, каб усе ў назначаны дзень рэферэндума прыйшлі на выбарчыя ўчасткі і падтрымалі нашага Прэзідэнта, праект Канстытуцыі, новую Беларусь».

Тамара БУХАЛ, загадчыца Паставіцкай сельскай бібліятэкі.