11.3 C
Старые Дороги
Среда, 21 октября, 2026

Асвячэнне новага храма Мікалая Цудатворцы адбудзецца 15 снежня

Падзея надзвычай знакавая з улікам таго, што будаўніцтва першага ў гісторыі горада сапраўднага праваслаўнага храма доўжылася дзесяць год метадам народнай будоўлі. Наўрад ці можна знайсці на Старадарожчыне сям’ю, якая не ахвяравала бы на гэту высакародную справу. Агульнымі намаганнямі нашы людзі дапамаглі ўзвесці найпрыгажэйшую царкву, дзе сёння завяршаюцца апошнія прыгатаванні да першай службы.

Яна адбудзецца 15 снежня ў 9 гадзін.  

Зразумела, многія захочуць быць сведкамі гэтай гістарычнай падзеі ў жыцці раёна і быць у храме ў момант, калі ён упершыню адкрые свае дзверы для прыхажан.

Літургію ўвазглавіць правячы архіерэй епіскап Мінскі і Слуцкі Антоній. На ёй будуць прысутнічаць благачынныя ўсіх раёнаў Слуцкай епархіі.

“Уражваюць і радуюць тыя клопат і любоў, з якім веруючыя рыхтуюць храм да падзеі, — расказаў благачынны прыходаў Старадарожскага раёна айцец Ігар Кручко. — На працягу ўсяго часу, што будаваўся храм, людзей аб’ядноўвае агульная ідэя і духоўны клопат, а гэта дарагога каштуе. Асноўная работа закончана, але яшчэ ёсць дзе прыкласці сілы — гэта таксама робіцца. Людзі праявілі і старанне, і майстэрства, і дабрачыннасць. Нашы мясцовыя майстры зрабілі выдатныя дубовыя дзверы; народ сабраў немалую суму на набыццё панікадзіла; старанна і дэталёва праводзіцца ўборка ў храме і навокал. У планах — устаноўка добрай агароджы. Дзякуй усім! Будзем усіх чакаць на асвячэнні храма, каб аб’яднацца ў гэтай вялікай радасці”.

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

«Мы с папой — верные друзья»: в Старых Дорогах отметили День отца спортивным праздником

В молодежном центре «Юность» прошло спортивное мероприятие «Мы с...

Дети стародорожских медиков растрогали родителей на конкурсе «Подарок маме и папе»

Для стародорожан они — врачи, фельдшеры и медсестры, чей...

В Щитковичской средней школе прошла Неделя родительской любви

В ГУО «Щитковичская средняя школа Стародорожского района» среди воспитанников...

В СШ №1 г. Старые Дороги прошел единый урок «Тепло родительской души»

В ГУО «Средняя школа № 1 г. Старые Дороги...
Яндекс.Метрика