13.3 C
Старые Дороги
Суббота, 20 июня, 2026

Стародорожане подарили Центру ремесел 50 экспонатов, в том числе — кросна и настоящий костюм «сакуна»

У пачатку года работнікі самай народнай творчай установы раёна аб’явілі акцыю “Падары экспанат Цэнтру рамёстваў”. Цяпер падарункі папоўнілі выставачны фонд Цэнтра.

Усяго амаль 50 цудоўных рэчаў падаравалі жыхары вёсак і аграгарадкоў Прусы, Баранава, Аточка, Языль, Старыя Дарогі, Новыя Дарогі, Паставічы, Рухава, Залужжа і іншых. Актыўна дзяліліся сваёй творчай спадчынай і гараджане.

“Вялікі дзякуй” кажуць арганізатары дарыцелям, ўдзельнікам акцыі — Жанне Жалдак, Вользе Балоцька, Марыі Гасанавай, Ніне Пархімовіч, Ніне Мінько, Марыі Русаковіч, Наталлі Рудакоўскай, Святлане Паўлавай, Марыне Сацуры, Валянціне Спадар, Людміле Борыс, Святлане Змітрук, Жанне Паўлавай, Нэллі Карасік, Вользе Давыдкінай, Таццяне Астроўскай.

Самыя цікавыя экспанаты сталі пераможцамі намінацый. Так, “Сапраўдным захавальнікам даўніны” прызнана Вольга Якаўлеўна Балоцька з Прусаў, у якой да сённяшняй пары захавалася шмат старажытных самаробных вырабаў і прадметаў хатняга быту: калаўрот, прасны, пража, ручнікі, посцілкі і іншыя. Дарэчы, яе рукі і цяпер добра помняць, як прасці, ткаць і вышываць.

Першыя экспанаты падаравала Цэнтру Марыя Мікалаеўна Гасанава (таксама з Прусаў). Фартух і лапці некалі былі штодзённым адзеннем і абуткам, аднак “дажылі” да нашых дзён у добрым стане. Марыя Гасанава стала пераможцай у намінацыі “Адзін з першых”.

“Прадметам-легендай” журы назвала ткацкі станок, які дастаўся ад бабулі Жанне Віктараўне Жалдак з аграгарадка Старыя Дарогі. Гэтыя кросны змайстраваў яшчэ ў першай палове XX стагоддзя яе дзядуля Павел Акулавіч Балоцька для жонкі Яўгеніі Марфінаўны. Майстэрства матулі перанялі дочкі Марыя і Любоў. Пасля яго адправілі на “заслужаны адпачынак” на гарышча. Праз гады зноў успомнілі пра станок. Ён у добрым стане, і гаспадыня вырашыла захаваць памяць аб сваіх продках, падараваўшы яго Цэнтру рамёстваў. Са станка сышлі незлічоныя кіламетры посцілак, ручнікоў, абрусаў, дарожак і іншых рэчаў. У рабочым стане ён і сёння, і ткаць на ім — адно задавальненне, сцвярджаюць майстрыхі.

“Самы старажытны” экспанат прынесла у Цэнтр Наталля Аляксандраўна Рудакоўская. Гэта льняны мужчынскі касцюм, які саткала яе прабабуля Акуліна Лапанік для мужа. Хутчэй за ўсё, ён захаваўся з часоў, калі на Старадарожчыне жылі сакуны. А знайшла яго Наталля ў шафе бабулінай хаты ў Новых Дарогах. Дзіўна, што касцюм так добра захаваўся. Сапраўды, рабілі на стагоддзі.

І апошняя намінацыя — “Рарытэт”. Немагчыма было не звярнуць увагу на саламяныя карціны: тыя самыя знакамітыя “рухаўскія дываны”, якія цяпер вядомыя на ўсю краіну. Марыя Міхайлаўна Русаковіч аддала ў дар адны з першых сваіх твораў, якім не менш за паўстагоддзя.

Намінанты былі адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты.

Старажытную прыгажосць можна ўбачыць на выставе ў Цэнтры рамёстваў і ў сацыяльных сетках на старонках “Аднакласнікі”, “Фэйсбук” і “Інстаграм” пад назвай “Свет забытых рэчаў”, пра якія ўсё ж успомнілі і далі новае жыццё на доўгія гады.

Вікторыя СЫЦІК.
Фота аўтара.

Поделиться :

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Популярное

Схожие статьи
Похожие

Как нас обманывают в Интернете и что должно насторожить перед покупкой

Просматривая объявления о продаже садовой мебели, обнаружила весьма заманчивое...

Стародорожанин Алексей Уфимцев выступил на «Звёздном пути»

Талантливый человек талантлив во всём!  Вчера состоялся отборочный этап телепроекта...

Семья Лопаткиных представляет район на областном этапе «Властелина села»

Семья Лопаткиных представляет Стародорожский район на областном этапе «Властелина...

КГК Минской области указал дорожным службам на недостатки в ремонте и содержании дорог

КГК Минской области проведены контрольные мероприятия по вопросам строительства...
Яндекс.Метрика