Выбраны ўдзельнікамі Усебеларускага народнага сходу
У нашым раёне створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Усебеларускага народнага сходу.
На Усебеларускі народны сход ад Старадарожскага раёна паедуць прадстаўнікі працоўных калектываў: ад ААТ “Старадарожская райаграпрамтэхніка” — токар рамонтнай майстэрні У.У. Александроў, калгаса “Перамога” — старшыня праўлення калгаса В.М. Балыка, ад вайскоўцаў — намеснік камандзіра вайсковай часці В.П. Бялевіч, калгаса “Арэса” — трактарыст-машыніст М.Ф. Бельчын, калгаса “Ніва” — старшыня праўлення калгаса М.Т. Бода, ААТ “Вертыкаль” — інжынер аддзела кадраў А.П. Буевіч, РТМА — загадчыца паліклінікі Т.І. Басякова, райспажыўтаварыства — старшыня праўлення В.П. Гайдай, ад райвыканкама — намеснік старшыні райвыканкама А.А. Міхайлаў, швейнай фабрыкі — швачка Р.У. Непачаловіч, ад раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі — старшыня райвыканкама Л.С. Пархімовіч, калгаса “Дружба” — старшыня праўлення калгаса М.П. Савіцкая, савета ветэранаў — пенсіянерка, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Т.М. Санкевіч, калгаса “Пасека” — старшыня праўлення калгаса В.І. Сцяпурка, райаграпрамзабеспячэння — дырэктар В.І. Філіпеня, Горкаўскай сярэдняй школы — дырэктар І.У. Шух, дзіцячага дома — дырэктар У.С. Шчэрба.
Газета «Поступ Кастрычніка», 1996 год






